Яшчэ адну актывістку анархісцкага руху асудзілі да 10 сутак арышту

2015 2015-02-03T22:24:22+0300 2015-02-03T22:48:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcii_anarhistov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта abc-belarus.org

Фота з сайта abc-belarus.org

3 лютага прыблізна ў 13.20 была затрымана яшчэ адна актывістка анархісцкага руху. Увечары гэтага ж дня адбыўся і суд у судзе Савецкага раёна г. Мінска па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” і арт. 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”.
Судзіў Палулех Кірыл. Таксама былі прадстаўлены сведкі-міліцыянты – Яноўскі М. і Бізюк Р.
Падчас паседжання высветлілася, што да затрыманай супрацоўнікі АМАПу прыйшлі на працу, пасля недоўгіх перамоваў было здзейснена затрыманне. Сваёй віны на судзе яна не прызнала, распавяла, што намагалася высветліць прычыны і падставы затрымання, але іх ёй так і не агучылі. Са словаў затрыманай, супрацоўнікі паказвалі пасведчанні, але такім чынам, што немагчыма было даведацца іх імёны і прозвішчы, а таксама яны казалі, што ў іх ёсць “загад зверху” пра затрыманне і больш яны нічога не ведаюць.
У сваіх паказаннях сведкі-міліцыянты блыталіся, не маглі нават успомніць вуліцу, праходзячы па якой яны нібыта раптам пачулі шум і нецэнзурную лаянку ў доме з зачыненымі дзярыма і вокнамі, не памяталі, хто пісаў рапарты – яны самі ці іншыя асобы з іх словаў. Дапытаныя па чарзе, супрацоўнікі АМАП далі супярэчлівыя паказанні, на што была звернута ўвага суду. Акрамя таго, былі парушэнні і ў афармленні матэрыялаў справы, пра што неаднаразова было сказана падчас працэсу. Так, не было подпісу затрыманай пад пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, не была выдадзена копія такога пратаколу, увогуле не быў складзены пратакол аб адміністрацыйным затрыманні.
На судзе таксама выступілі і два сведкі з боку абароны. Яны паказалі, што абвінавачаная нецэнзурнай лаянкай не ругалася, рукамі не размахвала, не крычала, за вопратку супрацоўнікаў не хапала, супраціву пры затрыманні не аказвала, сама прайшла і села ў службовую машыну.
Але суддзя не звярнуў увагу на ўсе супярэчлівасці справы, палічыў паказанні сведкаў з боку абароны недаказанымі, а паказанні супрацоўнікаў АМАПу - поўнымі, абгрунтаванымі і падцверджанымі адпаведнымі рапартамі, і вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце па двум артыкулам у 10 сутак.
Нагадаем, што сёння днём таксама ў судзе Савецкага раёна да 25 сутак адміністрацыйнага арышту быў прыцягнуты Аляксандр Францкевіч, якога таксама затрымалі на працы за дзень да гэтага.

Акрамя таго, на дадзены момант адміністрацыйныя арышты ў 15 сутак адбываюць яшчэ чатыры чалавекі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international