Берлінскія студэнты даследвалі стаўленне беларускай моладзі да праблемы смяротнага пакарання

2015 2015-02-03T12:45:42+0300 2015-02-03T12:45:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/students_from_berlin-vilnius-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Студэнты Свабоднага ўніверсітэта Берліна Алена Гетцэль, Сацік Агекян і Алена Пуліч у Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні

Студэнты Свабоднага ўніверсітэта Берліна Алена Гетцэль, Сацік Агекян і Алена Пуліч у Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні

Студэнткі Інстытута ўсходніх даследаванняў еўрапейскага Свабоднага ўніверсітэта Берліна правялі праект на тэму «Грамадзянскае непадпарадкаванне? Дзяржава і грамадства ва Усходняй Еўропе», спрабуючы высветліць ролю грамадскіх рухаў у Беларусі, якая лічыцца аўтарытарнай дзяржавай. Пры гэтым яны засяродзіліся на становішчы з правамі чалавека ў Беларусі, найперш - на праблеме смяротнага пакарання.

“Беларусь з'яўляецца адзінай еўрапейскай краінай, якая дасюль прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды. Таму паўстала пытанне, якія прычыны ёсць для таго, каб захоўваць смяротнае пакаранне, - тлумачаць яны свой выбар ва ўступе справаздачы. - Важнай часткай нашага даследавання была роля грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Мы хацелі высветліць, ці ёсць грамадзянскія арганізацыі, рухі ды ініцыятывы, якія змагаюцца за адмену смяротнага пакарання. Апошняй буйнай часткай праекта быў аналіз агульнага меркавання насельніцтва Беларусі”.

Маладыя даследчыцы - Алена Пуліч, Сацік Агекян і Алена Гетцэль - падкрэсліваюць, што вывучалі погляд на праблему смяротнага пакарання з боку маладых беларусаў, меркаванне якіх дагэтуль не ўключалася ў статыстыку. Падчас сваёй працы яны правялі апытанне сярод студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, сустрэліся з беларускім студэнтам у Германіі, а таксама з удзельнікамі Летняй школы па правах чалавека, арганізаванай у Вільні Праваабарончым цэнтрам «Вясна».  

Паводле берлінскіх студэнтаў, маладыя людзі ў Беларусі, як і любая іншая моладзь у любой іншай краіне, фармуюць будучыню, і ад іх залежыць, у якім кірунку можа рухацца і змяняцца Беларусь дзеля лепшай будучыні. У заключэнне даследчыцы адзначаюць, што ёсць вялікі патэнцыял сярод беларускай моладзі, якая можа ўмацаваць грамадзянскую супольнасць краіны і падтрымаць адмену смяротнага пакарання.

Азнаёміцца са справаздачай цалкам можна ў далучаным файле.

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international