Amnesty International сабрала доказы віны абодвух бакоў у гібелі мірнага насельніцтва на ўсходзе Украіны

2015 2015-02-03T11:35:40+0300 2015-02-03T11:35:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abstrely.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Даследчыца Amnesty International, якая знаходзіцца на ўсходзе Украіны, сабрала жахлівыя доказы гібелі грамадзянскіх асобаў у выніку дзеянняў абодвух бакоў у крывавым канфлікце ў Данецку і Дэбальцава цягам апошніх некалькіх дзён.

Доказы былі сабраныя на месцы падзей адразу ж пасля абстрэлаў і ўключаюць інтэрв'ю з відавочцамі і пацярпелымі, якія знаходзяцца ў бальніцы.

Парушэнні ўключаюць у сябе абстрэл людзей, якія стаялі ў чарзе па гуманітарную дапамогу, рынку ў Данецку і нявыбарчыя абстрэлы дамоў і вуліц у Дэбальцава.

"Гэтыя доказы выкрываюць жудасныя наступствы кровапралітных сутыкненняў для грамадзянскіх асобаў, якія паміраюць або атрымліваюць раненні, праз выкарыстанне абодвума бакамі некіруемых ракетаў і мінамётаў у густанаселеных раёнах. Такія атакі з'яўляюцца парушэннем міжнароднага гуманітарнага права і могуць разглядацца як ваенныя злачынствы", - сказаў Джон Дальхузэн, дырэктар праграмы Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Нядаўняе сур'ёзнае аднаўленне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, у тым ліку ў кантраляваным сепаратыстамі Данецку і кантраляваным украінскімі войскамі Дэбальцава, цягне жудасныя страты сярод цывільнага насельніцтва. Больш за 25 мірных жыхароў былі забітыя ва ўсходняй Украіне з чацвера.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international