viasna on patreon

Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч

2015 2015-02-02T16:23:28+0300 2015-02-02T16:37:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/franckevich-vyzvalenne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч у дзень вызвалення (3 верасня 2013)

Аляксандр Францкевіч у дзень вызвалення (3 верасня 2013)

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 2 лютагаў 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў.

Прычынай затрымання могуць быць акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фотаздымкі  супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце. Зараз высвятляюцца абставіны і падставы затрымання, а таксама ў які РУУС быў дастаўлены затрыманы.

На дадзены момант адбываюць адміністрацыйныя арышты 4 чалавекі, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах.

Нагадаем, Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у маі 2011 года яго асудзілі па гэтак званай "справе анархістаў" да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.

Гэта не першае затрыманне былога палітвязня пасля вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства