Магілёўскі журналіст абскардзіў штраф за незаконны выраб прадукцыі СМІ

2015 2015-02-02T13:16:34+0300 2015-02-02T13:30:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Алесь Буракоў накіраваў 31 студзеня. 
У скарзе ён просіць адмяніць пастанову ад 08.10.2014г. суддзі Ленінскага раённага суда Магілёва Алены Волкавай аб вынясенні яму штрафа ў памеры 6 мільёнаў рублёў, а таксама пастанову ад 20.11.2014г. суддзі Магілёўскага абласнога суда Мельнікава.
Акрамя таго Буракоў просіць вынесці прыватныя вызначэнні ў адрас суддзі Волкавай за прыняцце загадзя непадсуднай пастановы, а таксама Ленінскага РАЎС Магілёва за дапушчаныя парушэнні, якія парушылі правы журналіста. 
Яшчэ адной просьбай пазоўніка з’яўляецца забяспечыць усіх міліцыянтаў Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб СМІ, а таксама іншымі законамі, неабходнымі для нясення службы.
-    Наглядную скаргу можна назваць праходжаннем тэхнічнай працэдуры. Калі старшыня суда адменіць папярэднія рашэнні, то пойдзе на канфлікт са сваімі калегамі, а гэтага, думаю, не будзе. Мяркую, што ён дасць адказ, што ўсе пастановы, якія былі вынесены мне, вынесены правільна. Тым часам з кожнай новая скаргай я і праваабаронцы знаходзім новыя аргументы няправільнасці вынесенага рашэння. Будзем рыхтавацца далей да Вярхоўнага суда. Калі і там не атрымаецца дабіцца праўды, то буду падаваць у Камітэт па правах чалавека ААН, - кажа Алесь Буракоў
Нагадаем, што 8 кастрычніка суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва Алена Волкава пакарала Аляксандра Буракова штрафам у памеры 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў), прызнаўшы журналіста вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
Падставай для пакарання паслужыў размешчаны на сайце DW.de 25 жніўня 2014 года артыкул “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?” за подпісам Аляксандра Буракова.
Раніцай 16 верасня ў прыватнай кватэры Аляксандра Буракова з санкцыі пракурора г. Магілёва супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі "агляд месца адміністратыўнага правапарушэння". Падставай для яго правядзення стала з’яўленне ў ліпені-жніўні 2014 г. на інтэрнэт-сайце DW.DE ("Нямецкая хваля") трох матэрыялаў за подпісам Аляксандра Буракова. У выніку ператрусу, які фіксаваўся на відэакамеру, з кватэры забралі два ноўтбукі і дзве флэшкі. Пазней у той жа дзень на той жа падставе правялі ператрус у кватэры бацькоў журналіста, у часе якога забралі сістэмныя блокі двух камп'ютараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international