viasna on patreon

МЗС Беларусі: Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН прымем да ведама

2015 2015-02-02T10:41:24+0300 2015-02-02T12:24:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rybakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі

Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі

Адказваючы заснавальнікам ГА "За справядлівыя выбары" Сяргею Калякіну і Віктару Карняенка на пытанне, калі будзе выканана рашэнне Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (КПЧ ААН) аб пераглядзе рэгістрацыі асацыяцыі, намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў уступіў з КПЧ ААН у завочную палеміку.

На думку чыноўніка, КПЧ ААН наогул не меў права разглядаць гэтую справу, так як скаргу ад імя заснавальнікаў падавалі не самі ахвяры парушэння, а іншая асоба. Акрамя таго, Валянцін Рыбакоў лічыць, што па дадзенай справе ахвяры не вычарпалі ўсе даступныя сродкі прававой абароны, паколькі не звярнуліся з нагляднаю скаргаю да Генеральнага пракурора.

Па абазначаных прычынах МЗС не мае магчымасці прыняць да разгляду рашэнне КПЧ ААН. Акрамя таго, МЗС паведаміла, што ў краіны няма абавязку друкаваць, як таго патрабавалі заяўнікі, рашэнне КПЧ ААН у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Пасля атрымання афіцыйнага перакладу тэксту рашэння, яно будзе накіравана да ведама рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, - паведамляе намеснік міністра МЗС.  

Праваабаронца Леанід Судаленка, які якраз і прадстаўляў па даверанасці інтарэсы палітыкаў у КПЧ ААН так пракаментаваў адказ МЗС.

“Адмаўляючыся прызнаваць стандарты, практыку, метады працы і прэцэдэнты КПЧ ААН Беларусь адмаўляецца прызнаваць яго кампетэнцыю тлумачыць патрабаванні любых палажэнняў Пакта, што, несумненна, супярэчыць аб'екту і мэце самога Пакту. Лічу, што краіна, якая добраахвотна прызнала юрысдыкцыю Камітэта, не мае права закранаць яго паўнамоцтвы, а роўным чынам ігнараваць яго аўтарытэтнае меркаванне”, - падкрэсліў праваабаронца.

“Меркаванні (рашэнні) КПЧ ААН ўяўляюць сабой аўтарытэтнае вызначэнне, якое выносіцца органам у адпаведнасці з самім Пактам і на які ўскладзена задача тлумачэння гэтага дакумента. Беларусь абавязаная няўхільна выконваць не толькі рашэнні Камітэта, але таксама абавязаная прызнаваць яго стандарты, практыку, метады працы і прэцэдэнты. Дадзенае становішча заснавана на найважным прынцыпе міжнароднага права - прынцыпе "Pacta sunt servanda", у адпаведнасці з якім кожны дзеючы дагавор абавязковы для яго ўдзельнікаў і павінен імі добрасумленна выконвацца”, - падвёў рысу Леанід Судаленка.

Нагадаем, у сувязі з прыняццем у КПЧ ААН рашэння, па якім беларуская ўлада абавязаная перагледзець заяўку на рэгістрацыю ГА "За справядлівыя выбары", заснавальнікі С. Калякін і В. Карняенка звярнуліся ў МЗС аб пераглядзе іх справы па наноў адкрыўшыхся абставінах.  

 

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства