viasna on patreon

Палітвязень Ігар Аліневіч ізноў кінуты ў ШІЗА

2015 2015-02-02T09:46:48+0300 2015-02-02T09:46:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ihar-alinevicz.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Гэта, як мінімум, пятае пакаранне карцэрам за апошнія паўгады, што ён правёў у калоніі “Віцьба”.Аб тым, што Ігар Аліневіч ізноў знаходзіцца ў ШІЗА, паведаміла яго маці – Валянціна Аліневіч:

“Ад Ігара на працягу месяца няма ні лістоў, ні тэлефанаванняў, таму я сёння вырашыла сама патэлефанаваць дзяжурнаму па калоніі. Верагодна, я застала яго знянацку, і ён адразу паведаміў мне, што Ігар знаходзіцца ў ШІЗА. Нават не рабіў выгляд, што не ведае, хто гэта. Звычайна на такія тэлефанаванні адразу не адказваюць, просяць ператэлефанаваць праз пэўны час, абяцаюць высветліць”.

Пра афіцыйныя прычыны чарговага пакарання Ігара Аліневіча маці нічога не вядома, паведамляе сайт statkevich.org.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 год зняволення, нібыта, “за хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў”. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Адмовіўся і пісаць прашэнне аб памілаванні. За кратамі напісаў кнігу пра ўтрыманне ў СІЗА КДБ «Еду ў Магадан».

Ігар Аліневіч раней адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай паводле экалогіі. У пачатку году было прынятае рашэнне аб яе расфармаванні. У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Ігар Аліневіч этапаваны ў калонію “Віцьба”.

Ігар Аліневіч прызнаны палітвязнем міжнароднай і беларускай праваабарончай супольнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства