Абласны суд прызнаў факт неналежнага выканання работнікамі Баранавіцкага гарадскога суда службовых абавязкаў

2015 2015-02-01T08:44:00+0300 2015-02-02T09:04:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак суду ў Баранавічах

Будынак суду ў Баранавічах

 Брэсцкі абласны суд прызнаў факт неналежнага выканання работнікамі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы службовых абавязкаў па вядзенні справаводства ў частцы арганізацыі работы з дакументамі, якія паступаюць у суд, іх першапачатковай апрацоўкі, рэгістрацыі, перадачы на выкананне і наступнага разгляду. Гэты вынікае з ліста, які атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша з Брэсцкага абласнога суда за подпісам старшыні суда Тамары Сучок.

Яшчэ ў снежні 2014 года Сяргей Гоўша і адвакат Карней Пятровіч спрабавалі аказаць юрыдычную дапамогу асуджанаму па адміністрацыйнай справе (арт. 17.1) Дзмітрыю Палойку, які быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і КДБ, а затым асуджаны гарадскім судом на 10 сутак адразу па вяртанні з Украіны.

Адвакат асуджанага напісаў заяву для допуску да адміністрацыйнай справы Палойкі, якую падпісаў намеснік старшыні суда Петрыў В.А. Аднак у канцылярыі суда па адміністрацыйных справах яму заявілі, што такой справы Палойкі Д. Ю. у іх няма ў наяўнасці!

Таму праваабаронца Сяргей Гоўша напісаў скаргу і прасіў старшыню абласнога суда правесці расследаванне гэтай справы і вызначыць прычыны ўкрывання парушэння закону судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы намеснікам старшыні суда Петрывам В. А. і прыцягнуць вінаватых да адпаведнай закону адказнасці.

У адказе старшыні Брэсцкага абласнога суда Тамары Сучок паведамляецца, што скарга Сяргея Гоўшы не толькі разгледжана, але была праведзена службовая праверка, якая і ўстанавіла факт неналежнага выканання работнікамі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы службовых абавязкаў. Аб гэтых недахопах у працы, падсумоўвае старшыня аблсуда Тамара Сучок, будзе належным чынам паведамлена суду першай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international