Выселеныя з кватэр магіляўчане гатовы абвесціць галадоўку

2015 2015-01-31T21:20:05+0300 2015-01-31T21:20:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galadouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве былыя жыхары д.59 па вуліцы Ленінскай рыхтуюцца да галадоўкі. Яны заяўляюць, што іх калектыўныя звароты ніхто не чытае і чыноўнікі не разбіраюцца ў праблеме. Яны толькі перасылаюць іхныя лісты з адной інстанцыі ў другую.

Некалькі дзён назад былым жыхарам д.59 па вуліцы Ленінскай стала вядома, што іх паўторны калектыўны зварот на адрас Адміністрацыі прэзідэнта быў перасланы ў Генеральную пракуратуру, а з Генеральнай - у абласную.

Тым часам грамадзяне заяўляюць, што ўжо праходзілі гэтыя інстанцыі, і дапамагчы ім яны нічым не здолелі. Усе спадзяванні ў іх былі толькі на Адміністрацыю прэзідэнта.

13 жыхароў выселенага дома цэлы год змагаюцца за права атрымаць кватэры замест тых, што ў іх забрала дзяржава, прызнаўшы дом аварыйным. Дом, як выехалі з яго жыхары, так і не абурыўся, але дзякуючы бяздомным, якія там пасяліліся, прыйшоў у яшчэ большую занядбанасць. Людзі падазраюць, што статус аварыйнага дом атрымаў для таго, каб быў знесеным і на яго месцы паўстаў больш сучасны жылы дом ці офісны будынак, бо цэнтр горада заўжды прывабны для патэнцыйных інвестараў.

Людзі пражылі ў гэтым доме болей за 60 гадоў і маюць на руках ордэры на атрыманне кватэр, рашэнні мясцовых Саветау дэпутатаў, у якіх пазначаецца, што ім выдаюцца менавіта кватэры. Аднак, у 2009 годзе грамадзяне даведаліся, што жывуць яны не ў доме, а ў інтэрнаце. Пра змену статуса будынка з дома на інтэрнат іх ніхто не праінфармаваў. Больш таго, няма ні адной прыкметы таго, што яны жылі ў інтэрнаце. Ва ўсіх дакументах, Белтэлекаме, горгазе пазчаецца, што людзі жывуць у кватэрах.

Тым часам, адказаць на пытанне, калі было прынята падобнае рашэнне, дакладна адказаць не могуць і чыноўнікі – у адным адказе змена статуса дома на інтэрнат адбылася ў 1988 годзе, а ў другім – у 2006.

“Людзі мусілі ведаць пра тое, які статус мае дом, у якім яны пражываюць. Калі чыноўнікі прынялі рашэнне перавесці дом у статус інтэрната, то яны павінны былі своечасова ўведаміць аб гэтым грамадзян, а не рабіць усё ціхай сапай. Тым часам быць пачутымі яны не могуць ні мясцовай уладай, ні рэспубліканскай. Паўторны калектыўны зварот на адрас Адміністрацыі прэзідэнта застаўся праігнараваны, і менавіта гэта абставіна штурхае людзей да галадоўкі, каб праз яе быць пачутымі”, - кажа юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Алена Барысава.

Зараз былыя жыхары д.59 па вуліцы Ленінскай пражываюць у інтэрнаце будаўнічага трэста №12 па вуліцы Піянерская, 48. Адміністрацыя трэста, у сваю чаргу, спрабуе заключыць з грамадзянамі тэрміновыя дамовы на іх пражыванне тэрмінам на 5 гадоў, пасля сканчэння якога людзі па просту апынуцца на вуліцы.

Не так даўно грамадзяне здолелі патрапіць на прыём да старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў сп.Ісачанкі. Народны абраннік паведаміў, што цалкам разумее праблему і знаходзіцца на баку пакрыўджаных грамадзян, але праз пару дзён  адбыўся суд, на якім людзі патрабавалі ім выдаць кватэры. Адказчыкам на судзе выступіў Магілёўскі гарвыканкам, і па выніках суда пазоў грамадзян не быў задаволены ў трэці раз. У судзе не было прадстаўлена рашэнне, паводле якога д.59 па вуліцы Ленінскай быў пераведзены ў статус інтэрната. Фігуравала толькі даведка з БТІ, што д.59 -- гэта інтэрнат, а не жылы дом. Адзіная інстанцы, якая яшчэ можа вырашыць – гэта Вярхоўны суд, ды і на яго вялікіх спадзяванняў грамадзяне не ўскладаюць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international