viasna on patreon

Лукашэнка: Міліцыі не варта было чапаць салідарных з Charlie Hebdo

2015 2015-01-30T11:22:47+0300 2015-01-30T11:23:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/001806_465252_0.jpg
Падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі

Падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі

Падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі 29 студзеня ў Палацы Незалежнасці Таццяна Мельнічук з ВВС спыталася ў Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманні некалькіх чалавек, якія выходзілі да французскай амбасады і помніка Тарасу Шаўчэнку. Па яе словах, такія затрыманні дрэнныя для іміджу моцнай улады.

Нагадаем, што да французскай амбасады выходзілі Анатоль Лябедзька, Паўлюк Канавальчык і яшчэ два актывісты на знак салідарнасці з расстралянымі журналістамі з часопіса Charlie Hebdo. Суд над Лябедзькам за выказванне салідарнасці яшчэ павінен адбыцца.

Каля помніка Тарасу Шаўчэнку адбылося масавае затрыманне актывістаў, якія прайшлі ўшанаваць памяць Міхаіла Жызнеўскага і іншых герояў Нябеснай сотні.

Лукашэнка сказаў, што цалкам згодны з меркаваннем журналісткі. Ён заявіў, што міліцыі не варта было чапаць гэтых людзей, і даручыў разабрацца кіраўніку МУС. Міністр паспрабаваў сказаць, што яны нікога не баяцца. Але Лукашэнка спыніў і сказаў разабрацца з канкрэтным выпадкам, каб надалей такога не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства