Разбірацца з патрабаваннямі Юрыя Рубцова прыехаў памочнік пракурора Пружанскага раёна

2015 2015-01-29T15:07:56+0300 2015-01-29T15:07:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-jury-sudd.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Па словах памочніка пракурора А. Хвалько, ён лічыў, што палітвязень Юрый Рубцоў пачаў галадоўку з-за ціску адміністрацыі камендатуры. Палітзняволены Рубцоў, у сваю чаргу, выклаў яму свае патрабаванні, адно з якіх – прадастаўленне гадзіны эфіру штодзень для апазіцыі на тэлеканале Беларускага тэлебачання. Пытанне працы з сярэднім заробкам у 600 долараў, па словах Юрыя Рубцова, стаіць на другім месцы.

Таксама палітычны зняволены паставіў у вядомасць пракурорскага работніка, што многія інструкцыі ў камендатуры супярэчаць Канстытуцыі і прасіў праверыць іх на прадмет законнасці. Адной з іх з’яўляецца 4-гадзінная бясплатная праца вязняў у тыдзень у самой камендатуры. У прысудзе, паводле Рубцова, няма запісу пра падобную бясплатную працу. Адказ памочніка пракурора быў наступны: няма ў рашэнні суда, але гэта маецца на ўвазе.

Адносна магчымасці выйсці на вуліцу з памяшкання камендатуры Юрый Рубцоў адзначыў, што выпускаюць толькі выбіць дарожкі, павесіць бялізну і вынесці смецце. Астатні час зняволеныя павінны знаходзіцца ў пакоях. У вёску па ваду неабходна хадзіць пад канвоем. Скардзіўся Рубцоў і на перанаселенасць пакояў. Напрыклад, у яго пакоі каля 16 метраў -- 5 чалавек, і гэта не самы горшы варыянт. Не хапае паветра.

Юрый Рубцоў лічыць прыніжаючым чалавечую годнасць і прыборку вязнямі ў пакоях супрацоўнікаў камендатуры. Калі ён сказаў ім пра гэта, то страціў прыхільнасць апошняга з супрацоўнікаў.

Звярнуў увагу Юрый Рубцоў на тое, што яго азнаёмілі толькі з тымі інструкцыямі, дзе прапісваюцца абавязкі. Ён папрасіў і тыя паказаць, дзе прапісаны яго правы -- не паказалі.

Па словах палітвязня, адчувае ён сябе сёння лепей, чым папярэднія дні. Галава стала балець менш.

На пытанне пракурорскага работніка, ці варта так гробіць здароўе ўжо немаладрму чалавеку, Юрый Рубцоў заявіў: “Я не магу распараджацца чужымі жыццямі, а гэта маё жыццё. І я не бачу іншага выхаду ў дадзенай сітуацыі, як дамагчыся сваіх патрабаванняў, на якія права дае Канстытуцыя.”

Юрый Рубцоў быў пакараны ў кастрычніку 2014 года годам і шасцю месяцамі абмежавання волі з накі раваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па абвінавачанні ў знявазе суддзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясною – пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях – 2014». Рубцоў быў на шэсці ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезлі ў суд у адных штанах. Калі суддзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, паводле сцвнрджанняў суддзі, зняважыў яго. Касацыйную скаргу Рубцова Мінскі гарадскі суд адхіліў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international