Ціск на актывістаў анархісцкага руха працягваецца

2015 2015-01-29T14:43:54+0300 2015-02-24T12:24:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anarhisty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З’явілася інфармацыя пра прывентыўныя папярэджанні актывістаў анархісцкага руху пра недапушчальнасць парушэння арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.

Стала вядома, што пасля аблавы на панк-канцэрт у клубе ”Піраты” і арышце некаторых яго ўдзельнікаў, да актывістаў пачалі прыходзіць участковыя і выклікаць іх на размовы. На такіх “сустрэчах” іх афіцыйна папярэджваюць пра недапушчальнасць працягвання здзяйснення дзеянняў, прадугледжаных артыкулам 1 указанага Закона.

Аднак, трэба адзначыць, што згодна арт. 10 Закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” афіцыйнае папярэджанне аб’яўляецца “заснавальніку (ўдзельніку), кіраўніку, іншай службовай асобе кіруючага органа арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, заснавальніку сродкаў масавай інфармацыі, іншаму грамадзяніну пры выяўленні прыкмет падрыхтоўкі да здзяйснення імі дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона”. Менавіта, ў арт. 1 дадзена вызначэнне экстрэмізму і экстрэмісцкай дзейнасці, пра недапушчальнасць працягнення якой супрацоўнікі органаў папярэджваюць.

Тым не менш, на дадзены момант няма ніякія падстаў, каб папярэджваць актывістаў, якія раней не былі прыцягнуты да адказнасці за “экстрэмізм” і каб падазраваць іх у здзяйсненні ў будучым імі такіх дзеянняў.

Раней ужо былі падобныя выклікі актывістаў, але можна заўважыць, што гэта можа быць звязана як з мэтанакіраваным ціскам на актыўную моладзь, так і “разнарадкай”, якая была выдадзена “зверху”.

Важна, што пры нязгодзе з афіцыйным папярэджаннем асоба, якой яно абвешчана, мае права абскардзіць яго вышэйстаячай службовай асобе адпаведнага дзяржаўнага органа, або праз суд.

Афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць экстрэмісцкай дзейнасці

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international