Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў

2015 2015-01-29T09:38:29+0300 2015-01-29T09:38:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

28 студзеня Ігар Барысаў падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з просьбай адмяніць рашэнне суда Магілёўскага раёна ад 12 жніўня 2014 года аб пакаранні штрафам ў памеры 30 базавых велічынь за перавозку незалежных выданняў – газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”.

Ад старшыні Магілёўскага абласнога суда сацыял-дэмакрат просіць таксама вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас суддзі Магілёўскага раённага суда Станіслава Леўчанкі за прыняцце загадзя непадсуднай пастановы, а таксама вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас Магілёўскага РАУСа за дапушчаныя правапарушэнні.

Паводле Ігара Барысава, рашэнне суддзі Магілёўскага раённага суда Станіслава Леўчанкі,  а таксама суддзі Магілёўскага абласнога суда Мікалая Гладкага палітычна матываваныя.

Суддзя Леўчанка не праводзіў экспертызу друкаванай прадукцыі і не ўстанаўліваў, якім сродкам масавай інфармацыі з’яўляюцца выданні “НАШ Магілёў” і “Сацыял-дэмакрат” – бюлетэням, газетай, улёткай, ці іншым відам друкаванай прадукцыі.

Акрамя таго, на думку сацыял-дэмакрата, суддзя Леўчанка парушыў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, паводле якіх грамадзянам гарантуецца права на свабодны распаўсюд інфармацыі.

Паводле рапарта супрацоўнікаў ДАІ, Ігар Барысаў перавозіў у аўтамабілі толькі ўлёткі “Сацыял-дэмакрат”. Намеснік старшыні БСДП адзначае, што інспектары не рабілі агляд аўтамабіля, а загадзя ведалі, што там вязецца. Што ведалі, тое і пазначылі ў рапарце. Калі б яны дачакаліся моманту агляду аўтамабіля разам з міліцыяй, то такой хібы яны бы не дапусцілі.

Тым часам у п.19 арт.1 Закона “Аб СМІ” адбыліся змены і паводле іх артыкул цяпер распаўсюджваецца выключна на юрыдычную, а не на фізічную асобу. Цяпер новая рэдакцыя закона “Аб СМІ” сама пацвярджае, што нельга прыцягнуць да адказнасці фізічную асобу за распаўсюд і перавоз друкаванай прадукцыі.

Нагадаем, што 16 ліпеня намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў разам з намеснікам старшыні партыі БНФ Рыгорам Кастусёвам былі прыпынены супрацоўнікамі ДАІ ў прыгарадзе Магілёва. Паводле інспектараў, аўтамабіль, на якім ехалі палітыкі, здзейсніў хуліганства ў райцэнтры Бялынічы, і для разбіральніцтва прапанавалі праехаць у Магілёўскі РАУС. Падчас агляду аўтамабіля было канфіскавана 11 800 асобнікаў друкаваных выданняў.

Нумар газеты “НАШ Магілёў” быў прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва, а “Сацыял-дэмакрат” пытанням Народнага Рэферэндума, у якім актыўна ўдзельнічае Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international