Друкарня адмовілася выпускаць газету «СН плюс»

2014 2014-12-24T17:14:00+0300 2015-01-28T12:16:42+0300 be

Пра нявыхад газеты нам паведаміла чытачка, якая хацела набыць чарговы нумар «Свободных новостей плюс» у адным з кіёскаў «Белсаюздруку». Аднак нумара ў продажы не было. 

Як паведаміў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар выдання Васіль Зданюк, у друкарні проста адмовіліся надрукаваць наклад, ніяк гэта не абгрунтаваўшы.

У сваю чаргу намеснік дырэктара прыватнай друкарні «Плутас-маркет» Ігар Вішнеўскі патлумачыў сваю адмову паломкай абсталявання. На пытанне, чаму іншыя газеты на тым жа абсталяванні ўсё ж былі надрукаваныя, ён адказаў так: «Ну… рамантавалі…».

Наконт наступнага нумара Вішнеўскі канкрэтна нічога не сказаў.

«У іх вялікі тыраж, а мы яшчэ не зусім разабраліся… Калі малыя наклады, то мы яшчэ можам нешта зрабіць», — вось і ўсё тлумачэнне.

Каб выйсці з сітуацыі, газета тэрмінова шукае іншую друкарню.

«Свободные новості плюс» — адна з самых папулярных газет Беларусі. Яе наклад перавышае 31 тысяч асобнікаў. Яна выходзіць з 1991 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international