Узламаны блог Віталя Рымашэўскага на сайце “Беларускі партызан”

2015 2015-01-28T11:04:40+0300 2015-01-28T11:04:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski.jpg
Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Узламаны блог сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага на сайце "Беларускі партызан”. Ад яго імя напісаны артыкул "Стоит ли верить, что Поротников не агент КГБ?”.

Размяшчэнне гэтага матэрыялу з’яўляецца правакацыяй. У рэдакцыю "Беларускага Партызану” і асабіста Паўлу Шарамету дасланы ліст з патрабаваннем тлумачэнняў і з просьбай размясціць інфармацыю з абвяржэннем дадзенага матэрыялу.

"Бяздоказна абвінавачваць некага ў супрацы з КДБ могуць толькі самі спецслужбы. Усялякія дыскусіі на канспіралагічныя тэму маюць на мэце пасеяць варожасць паміж дэмакрытычнымі сіламі і скіраваць іх дзейнасць на змаганне адзін з адным. Я перакананы што архівы КДБ неўзабаве будуць адчыненыя пры прыходзе дэмакратаў да ўлады, і ўсё патаемнае стане вядомым. Пакуль жа меркаваць пра кожнага чалавека ці палітычныя сілы мы можам толькі па пладах іх працы. Ні з самім даследаваннем Паротнікава, ні з яго інтэрв’ю Беларускаму Партызану я не знаёмы. Застаецца толькі здагадвацца, каму спатрэбіўся гэты матэрыял. Мне абсалютна ўсё роўна, з’яўляецца Паротнікаў агентам КДБ ці не. Калі нехта публічна ці патаемна бароніць рэжым, лабіюе яго інтарэсы у Беларусі і замежжы – той з’яўляецца супрацоўнікам рэжыму незалежна ад таго, працуе ён на КДБ ці не”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international