Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне Мінскага гарадзкога суда аб ліквідацыі ГА “Прававая дапамога насельніцтву”.

2003 2003-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 кастрычніка калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь разледзела скаргу Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” на рашэньне Мінскага гарадзкога суда, які 8 верасьня 2003 году пастанавіў ліквідаваць дадзенае праваабарончае аб’яднаньне. Старшынствавала судзьдзя Жукоўская. Адразу ж прадстаўнікі “Прававой дапамогі насельніцтву” выступілі з хадайніцтвам аб адводзе старшыні Жукоўскай, судзьдзі Забары і пракурора Арцэшэнка, паколькі тыя раней вынесьлі адмоўнае рашэньне падчас разгляду скаргі грамадзкага аб’яднаньня на вынесенае ім папярэджаньне. Па меркаваньні праваабаронцаў, гэтыя судзьдзі не могуць ставіцца да працэсу бесстароньне. Хадайніцтва праваабаронцаў было адхіленае.

Падчас працэсу выступілі старшыня “Прававой дапамогі насельніцтву” Алег Волчак, які адзначыў палітычны характар ліквідацыі арганізацыі, юрысты аб’яднаньня і прадстаўнікі грамадзкасьці, у тым ліку – прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Юры Чавусаў. Выступоўцы разгледзелі юрыдычны бок справы і адзначылі несуадноснасьць дапушчаных парушэньняў і пакараньня ў выглядзе ліквідацыі арганізацыі.

Суд відавочна сьпяшаўся вынесьці рашэньне, таму праходзіў нават без перапынку на абед. У 14 гадзінаў судзьдзя Жукоўская абвясьціла рашэньне – не задаволіць скаргу ГА “Прававая дапамога насельніцтву” на рашэньне Мінскага гарадзкога суда і пакінуць рашэньне аб ліквідацыі арганізацыі ў сіле.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international