Аршанскі рокер дабіўся кампенсацыі за прымусовае псіхіятрычнае лячэнне

2015 2015-01-27T13:33:25+0300 2015-01-27T13:33:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/muhin-ales-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік рок-клуба «DOORS» Александр Мухін адстаяў свае правы ў Віцебскім абласным судзе. Яму ўдалося канчаткова давесці, што летась яго незаконна затрымалі і змясцілі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.

Гісторыя ўзаемадачыненняў жыхара Барані Аляксандра Мухіна з мясцовымі ўрачамі-псіхіятрамі пачалася ў 2014 годзе. 10 траўня яго забралі з дому ў аршанскі псіханеўралагічны дыспансер. Пасля гутаркі з лекарамі яму паставілі дыягназ "Сіндром залежнасці ад алкаголю" і пачалі прымусовыя лячэбныя працэдуры.

Прымусовае лячэнне працягвалася тры дні, Аляксандру Мухіну не дазвалялі патэлефанаваць родным, забралі акуляры, без якіх яму цяжка абыходзіцца, бо ён мае высокую ступень блізарукасці. А персанал, паводле ягоных слоў, увесь час паўтараў, што яго са шпіталю больш не выпусцяць. Тым не менш 12 траўня яго адпусцілі дадому, але паставілі на ўлік у псіханеўралагічным дыспансеры.

Спадар Мухін не стаў шырока паведамляць пра гэтае здарэнне, але напісаў заяву ў аршанскую пракуратуру. Дадаў таксама і пра свае безвыніковыя памкненні зняцца з псіхіятрычнага ўліку.
Пасля звароту ў пракуратуру Мухіна з уліку знялі, і 23 ліпеня ён атрымаў ліст з цэнтральнай паліклінікі, дзе кіраўніцтва прызнавала, што псіхіятры паставілі беспадстаўны дыягназ і парушылі правы пацыента. Гэты дакумент стаў аргументам у судзе: А.Мухін напісаў зыск пра нанясенне шкоды ягонаму гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ды запатрабаваў кампенсацыі маральнай шкоды памерам 25 мільёнаў рублёў.

Суд прыняў рашэнне спагнаць з паліклінікі 3 мільёны рублёў на карысць Аляксандра Мухіна. Аднак з такім рашэннем не пагадзіўся галоўны ўрач медустановы Аляксандр Плыткевіч. Нягледзячы на тое, што Мухіну быў дадзены адказ, у якім былі пацверджаны парушэнні, галоўны ўрач паліклінікі спрабаваўапраўдаць дзеянні калег.

Тым не менш, 22 студзеня 2015 года Віцебскі абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне аршанскага суда наконт матэрыяльнай кампенсацыі пацярпеламу. Што да дзеянняў медперсаналу, то сітуацыя з Мухіным стала падставай для атэстацыі спецыялістаў на веданне заканадаўства, якім яны мусяць кіравацца ў падобных выпадках.

Для самога Аляксандра Мухіна справа абароны ўласнага гонару была прынцыповай. Ён вядомая ў рэгіёне асоба - стваральнік і кіраўнік рок-клуба «DOORS», арганізатар шматлікіх канцэртаў.

У інтэрв'ю аршанскаму незалежнаму сайту orsha.eu Аляксандр Мухін яшчэ раз абгрунтаваў сваю пазіцыю: "Свабода для мене не пустое слова. І я не хачу ператварацца ў быдла, маўклівае і беспраўнае. Калі гэта ўсё пачыналася, сваякі і знаёмыя гаварылі мне: "Ты нічога не зможаш дамагчыся, куды ты лезеш, могуць і насамрэсч дурнем зрабіць. Гэтую сцяну не прашыбеш". Але Свабода – гэта натуральнае пачуццё кожнага чалавека, дадзенае нам пры нараджэнні. І не трэба яго заганяць у нейкі цёмны і далёкі куток свае душы".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international