Ніна Багінская скардзіцца на зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру

2015 2015-01-26T15:48:58+0300 2015-01-26T18:09:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baginskaia_nina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская. Фота tut.by.

Ніна Багінская. Фота tut.by.

Актывістка Ніна Багінская, затрыманая 22 студзеня пад час ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні» у Менску, абскардзіла грубыя і зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Мінска ў раённай пракуратуры.

У сваёй скарзе Багінская інфармуе пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска, што затрыманне ўсіх удзельнікаў ускладання кветак ажыцяўлялі супрацоўнікі міліцыі як у форме, так і ў цывільным. Усіх пасадзілі ў аўтобус і даставілі ў РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска. Там, нягледзячы на мой ўзрост (Багінскай – амаль 68 год),  паставілі тварам да сцяны, адабралі кіёк.  На просьбы аддаць яго жанчыне  і дазволіць сесці супрацоўнікі міліцыі не рэагавалі. Затым супрацоўнікі міліцыі завялі Багінскую ў пакой для затрыманых у дзяжурнай частцы.

У скарзе Ніна Багінская піша: “Пасля таго як у адносінах да мяне зрабілі відэафіксацыю, адзін з супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Мінска прапанаваў азнаёміцца з пратаколамі адміністратыўнага правапарушэння. На мае заўвагі, што я не разумею пратаколы, складзеныя па-руску, ён пачаў абражаць мяне грубай нецэнзурнай лаянкай, абражаў мой чалавечы годнасць і гонар. На мае заўвагі супрацоўнік адрэагаваў пагрозамі фізычнай расправы ў мой адрас. У прыватнасці ён сказаў, што я ўжо старая і мяне пара ўжо закапаць і што ён гэта зробіць. Гэты супрацоўнік міліцыі быў без бэджа з указаннем ягонага прозвішча. Пры гэтай размове прысутнічалі іншыя адміністратыўна затрыманыя, што знаходзіліся ў той дзень у дзяжурным пакоі Цэнтральнага РУУС г. Мінска”.

Нінга Багінская лічыць, што сваімі дзеяннямі дадзены супрацоўнік міліцыі дапусціў абразу яе  чалавечай годнасці і гонару.

"Згодна з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў” ад 17.06.2007 № 263-3, аднымі  з прынцыпаў дзейнасці органаў унутраных спраў з’яўляецца павага і абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян і гуманізм.  Лічу, што супрацоўнік міліцыі ў дадзеным выпадку ўчыніў не дапушчальныя дзеянні не сумяшчальныя са службай у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.   Акрамя таго супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска так і не аддалі мне мой кіёк і мне цяпер цяжка без яго свабодна рухацца".

Ніна Багінская просіць пракуратуру правесці праверку вышэйпрыведзеных фактаў, устанавіць асобу супрацоўніка Цэнтральнага РУУС г. Мінска, які дапусціў парушэнне яе законных правоў і прыняць меры пракурорскага рэагавання ў дачыненні да вінаватых, а таксама  аднавіць парушаныя правы і  указаць кіраўніцтву РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска аб недапушчэнні падобных дзеянняў у дачыненні да грамадзян з боку супрацоўнікаў РУУС у будучым.

Аналагічная скарга таксама накіраваная на імя Міністра ўнутраных спраў Беларусі.

Нагадаем, што адміністратыўная справа Ніны Багінскай за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве  разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Менска 23 студзеня. Прысуд - штраф у памеры 20 базавых велічынь (3 мільёны 600 тысяч рублёў). Яшчэ 5 удзельнікаў ускладання кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку былі пакараныя арыштамі ад 5 да 15 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international