Камісія па заканадаўству Палаты Прадстаўнікоў не бачыць парушэння Канстытуцыі ў тым, што родным не выдаюць целы расстраляных

2015 2015-01-26T15:11:22+0300 2015-01-26T15:11:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smjarotnae-pakaranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўству Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Міхалькова даслала адказ на зварот маці расстралянага Аляксандра Грунова. Нагадаем, Вольга Грунова патрабавала змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаваць сваякам целы расстраляных.

Адмова ў выдачы цела для пахавання і непаведамленне аб месцы пахавання не могуць расцэньвацца як крымінальна-прававая санкцыя, якая прызначаецца па выраку суда. Нявыдача цела можа разглядацца як асобнае адміністрацыйна-прававое правапрымяняльнае рашэнне, піша Міхалькова. У такіх выпадках адмова выступае як мера адміністрацыйнага характару, якая мае прэвентыўныя мэты і ў той жа час з'яўляецца пэўным абмежаваннем правоў, гарантаваных Канстытуцыяй, адзначае старшыня камісіі. І ў той жа час тлумачыць: пры выкананні смяротнага прысуду гэта працэдура павінна здзяйсняцца такім чынам, каб нанесці як мага меней пакутаў:

«Відавочна, што тут маюцца на ўвазе пакуты не толькі самога асуджанага, але і іншых людзей. Таму ў частцы 2 артыкула 175 КВК прадугледжана, што смяротнае пакаранне выконваецца непублічна і асобна ў дачыненні да кожнага асуджанага, пры адсутнасці старонніх людзей. Па гэтай жа прычыне ў частцы 5 артыкула 175 КВК гаворыцца, што цела асуджанага не выдаецца, і аб месцы пахавання не паведамляецца. Такім чынам непублічнасць смяротнага пакарання распаўсюджваецца не толькі на саму працэдуру яго выканання, але і на працэс пахавання цела пакаранага. Такім чынам, непублічнасць смяротнага пакарання распаўсюджваецца не толькі на саму працэдуру яго выканання, але і на працэс пахавання цела пакаранага. Гэта забарона прадугледжвае ананімнасць пахавання».

Норма часткі 5 артыкула КВК, па сутнасці, з'яўляецца пэўным абмежаваннем правоў і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі, аднак, па меркаваннт камісіі па заканадаўству Палаты Прадстаўнікоў, можа прызнавацца дапушчальнай, паколькі мае мэты, што абараняюцца канстытуцыйна і з'яўляюцца неабходнымі для забеспячэння грамадскага парадку, здароўя і маральнасці, абароны правоў і свабод іншых асобаў - то бок адпавядаюць нормам артыкула 23 Канстытуцыі Беларусі, робіць выснову Міхалькова. Таму лічыць, што няма падстаў для ініцыявання перад Канстытуцыйным судом пытання аб неадпаведнасці артыкула 175 КВК артыкулу 25 Канстытуцыі і артыкулу 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international