Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плякат Je suis Charlie

2015 2015-01-26T11:57:15+0300 2015-01-26T11:57:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcija_je_suis_charlie.jpg
Акцыя каля Французскай амбасады (фота з сацсетак)

Акцыя каля Французскай амбасады (фота з сацсетак)

На двух удзельнікаў пікету ля амбасады Францыі ў падтрымку ахвяр тэракту ў Парыжы менская міліцыя ўжо склала пратаколы.

Анатоля Лябедзьку сёньня на 15 гадзін выклікаюць у міліцыю Цэнтральнага раёна Менска. Прыйшла адпаведная позва. Ён перакананы, што гэта зьвязана з плякатам Je suis Charlie, зь якім ён выйшаў да амбасады Францыі 11 студзеня.

У адносінах да двух іншых удзельнікаў пікету Зьмітра Кучука і Паўлюка Канавальчыка міліцыяй ужо складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дата суду пакуль ня вызначаная.

"Ва ўладаў хапіла мазгоў не чапаць нас пад час самога пікета, але цяпер, калі тэма, як яны думаюць, рассмакталася, вырашылі нас пакараць. Прычым на падставе фота ў Фэйсбуку",— зазначыў Свабодзе Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international