Міністэрства інфармацыі лічыць выказванні неанацыста ў тэлеперадачы на СТВ нармальнай з'явай

2015 2015-01-23T22:53:37+0300 2015-01-23T22:53:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/top_stv_inner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі актывіст Ігар Казмярчак атрымаў адказ на ліст у міністэрства, дзе прасіў даць ацэнку дзеянням адказных асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ інтэрвью з Максімам Марцінкевічам, вядомага прыхільніка неанацызму і фашызму. З ліста намесніка міністра вынікае, што ў праграме ўсяго толькі былі прадстаўлены "розныя меркаванні".

"У праграме прыводзяцца розныя пункты гледжання на праблемы граху і самасуду, у якасці адной з іх прадстаўлена пазіцыя Максіма Марцінкевіча", -- гаворыцца ў лісце, падпісаным намеснікам міністрам інфармацыі Сяргеем Хільманам. Гэты адказ на свой зварот актывіст размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У звароце да міністэрства Ігар Казмярчак падкрэсліваў, што ў праграме «Нам и не снилось. Рождённые верой. 2 серия» грамадзянін Расійскай Федэрацыі Максім Марцінкевіч,які ў асяродку неанацыстаў і сучасных прыхільнікаў фашызму вядомы пад мянушкай “Цясак”, быў паказаны ў якасці эксперта, "лідара грамадскага руху". Вядома, што ён быў стваральнікам некалькіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх была забаронена на тэрыторыі Расіі пастановай суда як арганізацый фашысцкай ідэалогіі. Сам Марцінкевіч тройчы прыгаворваўся судом да розных пакаранняў за распальванне міжнацыянальнай варожасці, і на момант выхаду перадачы ў эфір 3 снежня 2014 года ён адбываў чарговае пакаранне ў калоніі.

Аршанскі актывіст адсачыў, што ў тэлеперадачы Максім Марцінкевіч паказаны двойчы: падчас самасуда, які ўчыніў разам са сваімі паплечнікамі, і з развагамі перад камерай на тэму, што такое грэх. Гледачы бачаць на экране хлопца, апранутага ў майку з лагатыпам фірмы “White rex”, якая спецыялізуецца на выпуску вопраткі для неанацыстаў. У асартыменце фірмы ёсць і майкі са стылізаванай свастыкай.

Але С.А.Хільман піша, што "надпіс на майцы не ўтрымлівае забароненай сімволікі", што ў праграме не было заклікаў да гвалту, прапаганды нацысцкай сімволікі і фашызму". Адпаведна, намеснік міністра не бачыць парушэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

На думку Ігара Казмерчака, нельга дапускаць з’яўлення на тэлебачанні лідараў сучасных фашыстаў у якасці экспертаў ці аўтарытэтаў, бо гэта ўскосная прапаганды ідэяў адпаведнага кшталту і можа прывесці да дэстабілізацыі міжнацыянальных і міжэтнічных зносінаў. Не кажучы ўжо пра тое, што дэманстрацыя меркаванняў такіх "экспертаў" абражае старэйшае пакаленне, якое памятае апошнюю вайну супраць фашызму.

Адказ з міністэрства інфармацыі аршанскага актывіста не задаволіў – тым больш, што ён прыйшоў са спазненнем: Ігар Казмярчак чакаў яго больш за месяц.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international