Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні Юрыя Ляшэнкі за несанкцыянаваны пікет

2015 2015-01-23T15:58:06+0300 2015-01-23T15:58:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liashenka-jury-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Ляшэнка.

Юры Ляшэнка.

Грамадскі актывіст, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка абскардзіў рашэнне суда Светлагорскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне пікету. Па абвінавачанні ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП грамадскі актывіст быў пакараны штрафам у памеры 2 базавыя велічыні. Нагадаем, Юрый Ляшэнка 25 лістапада правёў адзіночны пікет на цэнтральнай плошчы Светлагорска з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, масавым парушэннем іх правоў. Удзельніка пікета забрала «хуткая дапамога». Раней актывіст прасіў райвыканкам даць дазвол на правядзенне пікета, але ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства, спасылаючыся, што заяўленая пляцоўка (цэнтральная плошча горада) не адпавядае рашэнню выканкама. У рашэнні ж у Светлагорску вызначана толькі адно месца для правядзення пікетаў і мітынгаў - «сцэнічная пляцоўка ў парку культуры і адпачынку». Зараз у судзе Светлагорскага раёна праходзяць слуханні скаргі Юрыя Ляшэнкі на забарону правесці пікет. І выявілася, што ён, нават пры ўсім жаданні, не змог бы правесці пікет на «сцэнічнай пляцоўцы ў парку культуры і адпачынку», бо такой пляцоўкі не існуе ў прыродзе. Тым не менш, менавіта туды накіроўвалі ўлады праводзіць пікеты і мітынгі жадаючых.

23 студзеня ў Гомельскім абласным судзе актывіст абскарджваў прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці. Скаргу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў. Заяўнік адзначыў, што лічыць незаконным прыцягненне яго да адказнасці за пікет, бо гэта парушае яго канстытуцыйныя правы, прынамсі, права на свабоду выказвання свайго меркавання. Таксама Юрый Ляшэнка падкрэсліў, што пляцоўкі для пікетаў і мітынгаў, якую вызначыў сваім рашэннем райвыканкам, не існуе ў прыродзе. «Вам райвыканкам даваў дазвол на пікет?» - запытаўся суддзя. Атрымаўшы адмоўны адказ, Анатоль Сотнікаў тут жа зачытаў пастанову: «Рашэнне суду Светлагорскага раёна пакінуць без зменаў, скаргу Юрыя Ляшэнка – без задавальнення».

Актывіст чакаў такога рашэння, тым не менш, працягне змаганне, і будзе абскарджваць дадзеную пастанову.

Сёння, 23 студзеня, таксама працягнецца разгляд яго скаргі на адмову ў правядзенні пікета ў судзе Светлагорскага раёна. Прадстаўнік райвыканкаму на мінулым паседжанні адзначыла, што ўлады, напэўна, будуць пісаць новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах і вызначаць новую пляцоўку. Але на пытанне Юрыя Ляшэнкі: дзе менавіта будзе гэта пляцоўка, прадстаўнік райвыканкаму адказала, што «гэта сакрэт».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international