Марына Адамовіч: Статкевіч маральна гатовы да вяртання з калоніі ў турму

2015 2015-01-23T13:40:14+0300 2015-01-23T14:07:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты 21 студзеня мела з ім тэлефонную гутарку.

На палітвязеня за два дні знаходжання ў Шклоўскай калоніі былі складзены два рапарты і ён не выключае, што доўга там не затрымаецца.

Першае спагнанне Мікола Статкевіч атрымаў за тое, што яго штаны, выдадзеныя палітвязню ў Магілёўскай турме, не адпавядаюць форме зняволенага Шклоўскай калоніі. А другое — за парушэнне рэжыму, паведамляе жонка палітвязня Марына Адамовіч.

“Мікола тэлефанаваў ўчора — ён разумее і маральна гатовы да таго, што ў гэтай калоніі ён доўга не затрымаецца. Яго ж не выпадкова ў Шклоўскую калонію адправілі — я думаю, вы разумееце. Гэта ўжо быў свайго роду сігнал: з гэтай калоніі, заўважце, палітычныя сыходзілі ў турму. У мінулы раз хуценька "запрэсавалі" і запакавалі ў турму Міколу і гэтак жа хуценька зрабілі гэта з Міколам Дзядком, якога адмыслова накіравалі ў Шклоў, а адтуль ізноў-такі ў турму” - распавяла яна.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч ужо сядзеў у Шклоўскай калоніі. Але пасля шэрагу спагнанняў і пакарання штрафным ізалятарам (ШІЗА) яго перавялі ў Магілёўскую турму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international