Высылка Алены Танкачовай з краіны адкладаецца на месяц

2015 2015-01-23T12:38:22+0300 2015-01-23T12:38:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tankachova_aliena.jpg
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

22 студзеня 2015 Алена Танкачова падала касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах суда горада Мінска на рашэнне аб яе высылцы з краіны. Яе тэрмін знаходжання ў Беларусі падоўжаны да 21 лютага.

Нагадаем, 5 лістапада мінулага года УУС Першамайскага раёна прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай.
Праваабаронца гэта рашэнне абскардзіла. Працэс абскарджвання прадугледжвае прыпыненне загады аб высылцы на тры месяцы - па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый. 12 снежня праваабаронцы адмовілі ў задавальненні скаргі ў першай інстанцыі - ГУУС Мінгарвыканкама. 13студзеня суд Першамайскага раёна Мінска адмовіў праваабаронцы ў задавальненні скаргі на рашэнне раённага ўпраўлення ўнутраных спраў.
Грамадзянка Расіі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў. На працягу 20 гадоў Танкачова і узначалены ёю Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international