Удзельнікаў мінскай акцыі ў падтрымку Charlie Hebdo будуць судзіць

2015 2015-01-22T10:04:55+0300 2015-01-22T10:04:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-liabedzka-2015-01-11.jpg
Пікет ля французскай амбасады 11 студзеня 2015 года.

Пікет ля французскай амбасады 11 студзеня 2015 года.

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку адзін з удзельнікаў акцыі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Акцыя прайшла 11 студзеня ў Мінску ў знак салідарнасці з забітымі ў Парыжы журналістамі 7 студзеня і Маршам адзінства, што прайшоў у сталіцы Францыі 11 студзеня.

Да сцен французскага пасольства выйшлі чатыры чалавекі.

«Ну і куды яшчэ горай і горай?! Нас збіраюцца судзіць. Нічога сенсацыйнага. Для многіх гэта нават не навіна … Але вось пытанне, за што?

За салідарнасць з мільёнамі, якія выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў 11 студзеня. За 30 хвілін чакання, што вось-вось рыпнуць тармазы «уазікаў». За плакат «JE SUIS CHARLIE» каля пасольства Францыі ў Мінску. За неабыякавасць! За самапавагу!

Баязлівыя і крывадушныя яны не кранулі нас у той дзень. Вычакалі, заціхарыліся і калі на парыжскі Марш адзінства напластавалася шмат-шмат падзей, яны выпаўзлі, як пацукі са склепа. І пляваць ім на забітых журналістаў, на расстраляных ва ўпор паліцэйскіх…»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international