viasna on patreon

Прэзідэнта Аліева ў Берліне праваабаронцы сустрэлі пратэстам

2015 2015-01-21T23:24:00+0300 2015-01-22T00:28:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berlin-pikiet-21.01.2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэст у Берліне з нагоды візіту прэзідэнта Азербайджана Ў Германію 21 студзеня 2015 г.

Пратэст у Берліне з нагоды візіту прэзідэнта Азербайджана Ў Германію 21 студзеня 2015 г.

21 студзеня ў Берліне прадстаўнікі "Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары" і "Рэпарцёры без межаў" правялі пратэстны мітынг ля ведамства федэральнага канцлера, дзе праходзіла сустрэча прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з Ангелай Меркель.

Удзельнікі пікету патрабавалі вызвалення кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анара Мамедлі, вядомай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай і іншых палітвязняў Азербайджана.

У пікеце бралі ўдзел кіраўнікі беларускага Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, расійскай асацыяцыі "Голас" Лілія Шыбанава, нямецкай арганізацыі "Еўрапейскі абмен" Штэфані Шыфер - узначаленыя імі арганізацыі ўваходзяць у лік заснавальнікаў "Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары", сябрам праўлення якой з'яўляецца іх азербайджанскі калега Анар Мамедлі.

Трымаючы плакаты і фатаздымкі палітвязняў, праваабаронцы, журналісты і грамадзянскія актывісты скандавалі: "Спыніце дыктатара Аліева!", "За Азербайджан без палітвязняў!", "За дэмакратычны Азербайджан без Аліева!", "Спыніцеся падтрымліваць дыктатарскія рэжымы!".

Як паведамляе Deutsche Welle, падчас сустрэчы канцлера і прэзідэнта да ліку тэмаў двухбаковых стасункаў, якія Меркель назвала "для нас важнымі", яна аднесла і становішча з правамі чалавека ў Азербайджане. Ільхам Аліеў гэтую тэму, мяркуючы па ўсім, важнай не лічыць. Па меншай меры ў слове ў адказ сам ён яе не закрануў. Прэзідэнту нагадалі нямецкія журналісты. Адзін спытаў, ці не турбуе прэзідэнта той факт, што ў рэйтынгу свабоды друку Азербайджан займае мала ганаровае 160-е месца з усіх краінаў свету. "У Азербайджана няма праблемы з рэйтынгам свабоды друку, а ў мяне няма праблемы з маім асабістым рэйтынгам", - адказаў Аліеў і прывёў вынікі апытання грамадскай думкі, згодна з якімі, яго, маўляў, падтрымлівае больш за 90 працэнтаў насельніцтва. Далей прэзідэнт казаў пра эканамічныя поспехі краіны, пра патраенне УВП, пра зніжэнне да 5 працэнтаў узроўню беспрацоўя і долі бедных. Што ж тычыцца правоў і свабодаў, то, заявіў Аліеў, усе яны выконваюцца.

Ангела Меркель не стала пярэчыць госцю, але заўважыла ў сувязі з гэтым, што Азербайджан - сябра Савета Еўропы, а значыць, абавязаны абараняць правы чалавека, прытрымлівацца нормаў дэмакратыі і прававой дзяржаўнасці. "Мы думаем, - працягвала яна, - што ёсць выпадкі ў сферы правоў чалавека - і пра іх мы казалі, якія выклікаюць нашую крытыку". Меркель нагадала таксама, што Германія зацікаўленая ў тым, каб нямецкія фонды і арганізацыі маглі працаваць у Азербайджане на надзейнай прававой аснове. "Тут у нас яшчэ ёсць разыходжанні ў меркаваннях", - падкрэсліла яна.

Але канчаткова настрой прэзідэнту Азербайджана сапсаваў адзін з журналістаў, а магчыма і праваабаронца, які выдаў сябе за журналіста, каб патрапіць у ведамства федэральнага канцлера. Калі прэс-канферэнцыя ўжо скончылася і Меркель з Аліевым сталі пазіраваць фатографам, ён ускочыў са свайго месца і стаў гучна і доўга заклікаць прэзідэнта Азербайджана вызваліць палітвязняў. Супрацоўнікі службы бяспекі канцлера далі яму магчымасць выказацца, а калі ўсе сталі разыходзіцца, ветліва папрасілі прад'явіць журналісцкае пасведчанне і засталіся задаволеныя ўбачаным.

Пратэст у Берліне з нагоды візіту прэзідэнта Азербайджана Ў Германію 21 студзеня 2015 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства