Amnesty International: Закон аб непажаданых арганізацыях яшчэ тужэй зацягне пятлю на шыі іншадумства

2015 2015-01-21T17:37:55+0300 2015-01-21T17:37:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nikitin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Нікіцін, Кіраўнік маскоўскага аддзялення Amnesty International. Фота: AFP

Сяргей Нікіцін, Кіраўнік маскоўскага аддзялення Amnesty International. Фота: AFP

Праект расійскага закона аб забароне "непажаданых замежных арганізацый" - яшчэ адзін трывожны сігнал, які паказвае, што ўлады робяць рашучыя меры для таго, каб абмежаваць ўсякую публічную прастору для крытыкі.

Пра гэта 21 студзеня заявіла Amnesty International, каментуючы прыняцце гэтага законапраекта ў першым чытанні.

Праект закона павінен прайсці яшчэ два чытанні, перш чым яго перададуць на зацвярджэнне прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што можа быць усяго толькі фармальнасцю.

"Гэты закон - чарговы выцвярэжваючы знак, які паказвае на тое, як імкліва расійскія ўлады наступаюць на асноўныя свабоды і душаць працу незалежных грамадскіх арганізацый у краіне", - сказаў Сяргей Нікіцін, дырэктар прадстаўніцтва AmnestyInternational у Маскве.

"Мы бачылі не раз, як ідэі, якія пагражаюць асноўным свабодам, літаральна пракатваюцца праз Думу і ператвараюцца ў драконаўскія законы, якія сціскаюць прастору для выказвання меркаванняў нязгодных і для незалежнай грамадзянскай актыўнасці. На жаль, гэтыя свабоды больш не могуць разглядацца як нешта, што само сабой разумеецца ў Расіі.

Закон уводзіць расплывістае паняцце "міжнародная арганізацыя, якая ўяўляе пагрозу абароне i нацыянальнай бяспецы дзяржавы, альбо грамадскаму парадку, альбо здароўю насельніцтва".

Праект закона нібыта накіраваны на "абарону асноў канстытуцыйнага ладу, маральнасці, правоў і законных інтарэсаў расійскіх грамадзянаў".

"Улічваючы нядаўнюю практыку, ёсць усе падставы меркаваць, што закон будзе прыняты і ўжыты, каб душыць міжнародных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і для падрыву незалежнасці і свабоды дзеянняў расійскіх праваабарончых арганізацый, якія выконваюць вельмі важную працу ў Расіі", - сказаў Сяргей Нікіцін.

Закон дазволіць Генеральнай пракуратуры прымаць рашэнні аб тым, якія арганізацыі з'яўляюцца "непажаданымі", і фактычна ставіць па-за законам іх дзейнасць. Фармулёўкі закона адкрываюць шырокія магчымасці для яго адвольнага прымянення.

Пакаранне, прадугледжанае законам, уключае забарону такім арганізацыям на адкрыццё прадстаўніцтва ў краіне. Грамадзянам Расіі, якія працуюць у такіх арганізацыях, пагражаюць буйныя штрафы і пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў за наступныя парушэнні. Замежным супрацоўнікам могуць забараніць уезд у Расію.

"Закон не вылучае якія-небудзь канкрэтныя НКА, міжурадавыя або камерцыйныя арганізацыі, якія падлягаюць праверкам. Аднак ёсць асцярогі, што яго могуць прымяняць адвольна ў дачыненнi да любой з пералічаных формаў арганізацый, і ў такім выпадку яны могуць быць вымушаныя зачыніць свае прадстаўніцтвы на тэрыторыі Расіі", - сказаў Сяргей Нікіцін.

Новы закон распрацаваны ўслед за драконаўскім законам "аб замежных агентах", прынятым у ліпені 2012 года, - у мінулым годзе ў яго ўнеслі яшчэ шэраг дапаўненняў. Праз тое, што ўлады ўсё больш актыўна ўжывалі закон аб агентах, некаторыя расійскія НКА былі вымушаныя абмежаваць сваю дзейнасць або зліквідаваліся, каб пазбегнуць непрыемнасцяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international