Павярхоўнасць праверкі салігорскай пракуратуры абскарджваецца ў абласной інстанцыі

2015 2015-01-21T10:17:11+0300 2015-01-21T10:17:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-pagony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш накіраваў у пракуратуру Мінскай вобласці скаргу на рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна адносна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення агляду ў яго кватэры.

На думку маладзёна, пракуратурай Салігорскага раёна была праведзена няпоўная, неаб’ектыўная і неўсебаковая праверка па яго скарзе і не прадпрынятыя меры па аднаўленні яго правоў.

- У атрыманым адказе цалкам праігнараваны факт неабгрунтаванага выняцця маіх рэчаў. Вымацца можа толькі тое, што мае дачыненне да справы. Такім чынам, архіўныя ўлёткі, копіі падпісных бланкаў за кандыдата ў прэзідэнты Саннікава, кніга Бяляцкага і бел-чырвона-белы сцяг былі вынятыя ў мяне неабгрунтавана, але пракуратурай Салігорскага раёна гэтаму факту не была дадзена прававая ацэнка, - кажа Уладзімір Лемеш.

Таксама пракуратурай была праігнаравана скарга моладзевага актывіста на прысутнасць падчас агляду невядомага чалавека ў цывільным, які адмаўляўся паказваць свае дакументы, але актыўна перабіраў дакументы Лемеша.

- Асоба гэтага чалавека не ўстаноўлена, як і тое, на якой падставе і ў якасці каго ён удзельнічаў у следчых дзеяннях. Ні панятыя, ні міліцыянт Аляхновіч, які прасіў паверыць на слова, што гэта супрацоўнік міліцыі, апытаныя пракуратурай Салігорскага раёна з гэтай нагоды не былі, - кажа Уладзімір Лемеш. - Таксама пракуратурай не прыведзена якіх-небудзь абгрунтаванняў наяўнасці сувязі, хоць бы ўскоснай, паміж мною, маім жытлом і дзеяннямі, у якіх міліцыянтамі быў угледжаны склад злачынства - вандалізм. А, як вядома, падставай для правядзення агляду з’яўляецца абавязкоўвая наяўнасць дастатковых дадзеных меркаваць, што яго могуць быць знойдзены сляды злачынства ці важныя для справы матэрыялы.

Такім чынам, на ўзнятыя ў скарзе маладзёна пытанні аб абгрунтаванасці і законнасці правядзення агляду пракуратурай Салігорскага раёна была дадзена фармальная адпіска. У выніку адсутнасці поўнага, аб’ектыўнага і ўсебаковага разгляду скаргі пракуратурай была зроблена памылковая выснова аб тым, што дапушчаныя асобныя парушэнні заканадаўства не з’яўляліся грубымі і не нанеслі істотнай шкоды законным правам і інтарэсам Уладзіміра Лемеша.

Такія высновы салігорскай пракуратуры маладзён лічыць не адпавядаючымі рэчаіснасці і просіць пракуратуру Мінскай вобласці ініцыяваць з гэтай нагоды аб’ектыўную праверку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international