Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-01-20T08:49:25+0300 2015-02-05T11:32:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска: 

“Хроніка пераследу”: палітвязню Дзядку пагражае чарговае зняволенне; у Брэсце забароненыя ўсе пікеты супраць фінансавага крызісу і за адстаўку прэзідэнта; чаму аўтамабіль праваабаронцы Віктара Сазонава прыцягнуў падвышаную ўвагу работнікаў памежных і мытных службаў.

“Падзея тыдня”: Вынесена рашэнне па справе Алены Танкачовай: скаргу пакінуць без задавальнення. Такім чынам вядомая праваабаронца будзе высланая з Беларусі на 3 гады.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч разважае аб законапраекце  аб барацьбе з “дармаедамі” і аб тым, якім чынам ён можа закрануць розныя катэгорыі грамадзян.

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі пажарнага аркестра  Harotnica з дэбютнага альбома «Gvalt»

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international