Баранавіцкі суд спыніў справу супраць чыноўнікаў, якія ўжывалі фізічную сілу

2015 2015-01-19T17:46:39+0300 2015-01-20T13:36:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/afanasik-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніку начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага раённагага выканкама Дзмітрыю Варвашэні ўдалося пазбегнуць пакарання за ўжыванне фізічнай сілы ў адносінах да жыхара вёскі Малая Сваротва (Баранавіцкі раён) Івана Афанасіка. Другі крыўдзіцель Івана Афанасіка – старшыня калгаса “Зарэчанскі” Віктар Савось не толькі не быў прыцягнуты да адказнасці, але і не прыйшоў нават у суд.

У безадказнасці мясцовых чыноўнікаў перад законам змаглі пераканацца ўсе прысутныя ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, калі разглядалася справа аб адміністрацыйнай адказнасці Дзмітрыя Варвашэні па арт. 23.39 КаАП (самаўпраўства). Судовую справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба, якая праз 10 хвілін спыніла адміністрацыйную справу супраць чыноўніка з-за тэрміну даўніны.

– Міліцыя склала пратакол на Дз. Варвашэню за самаўпраўства і рукапрыкладства яшчэ 12 лістапада 2014 года. Больш за 2 месяцы міліцыянеры і суддзі рабілі выгляд, што вывучаюць справу, а на самой справе наўмысна зацягвалі час, каб праз 2 месяцы сказаць мне ў судзе, што тэрмін прыцягнення да адказанасці скончыўся, – паведаміў Іван Афанасік.

Нагадаем, што прадстаўнік Баранавіцкага раённагага выканаўчага камітэту Дзмітры Варвашэня і старшыня калгаса Віктар Савось з ужываннем фізічнай сілы 12 лістапада 2014 года выкінулі Івана Афанасіка з мясцовага Дома культуры на вачах аднавяскоўцаў. Ён быў адзіны, хто паспрабаваў заступіцца за дырэктара Дома культуры Людмілу Галёву, якую звальнялі з працы.

– Калі складуць адміністрацыйны пратакол на прадстаўніка апазіцыі, то яго судзяць адразу і караюць вялікім штрафам. Але мы сёння пераканаліся, што чыноўнікі ў нас парушаюць закон, але міліцыя і суды іх умела пакрываць, – пракаментаваў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Іван Афанасік катэгарычна не згодны з такім рашэннем і мае намер скардзіцца ў вышэйстаячыя органы ўлады і суды.

 

Фота: Іван Афанасік пасля суда 16 студзеня 2015 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international