Гродзенскі гарвыканкам не дазволіў сябрам АГП праводзіць пікеты

2015 2015-01-19T15:41:16+0300 2015-01-19T15:41:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haradzienski_vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Гарадзенскага выканкаму

Будынак Гарадзенскага выканкаму

   Прадстаўнікі Гродзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі з Гродзенскага гарвыканкаму адмову на правядзенне пікетаў, прысвечаных грамадскаму рэагаванню на валютна-фінансавы крызіс і патрабаванню адстаўкі прэзідэнта і чальцоў ураду, якія вінаваты ў крызісе. Сябры АГП мелі намер правесці пікеты з мэтай інфармавання насельніцтва гораду.

   Асобныя заяўкі на правядзенне пікетаў падавалі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч і старшыня Гродзенскай гарадской структуры партыі Ежы Грыгенча.

   У адказе чыноўнікаў за подпісам намесніцы старшыні гарадскога выканкаму Зоі Кулешы адмовы абгрунтаваны стандартнай за апошнія гады фармулёўкай: у сувязі з непрадстаўленнем дамоў на забеспячэнне грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання і прыборку тэрыторыі. Пры гэтым актывісты АГП у сваіх заявах прасілі гарвыканкам дапамогі ў заключэнні такіх пагадненняў і прыклалі пісьмовыя абавязальніцтвы па аплаце адпаведных паслуг.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international