Магілёў: суд не пабачыў абразы газеты “Новы час” і яе распаўсюдніка

2015 2015-01-19T15:09:13+0300 2015-01-19T15:09:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novy_chas1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 студзеня на разгляд справы ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва з нагоды абразы актывіста КХ-БНФ Віктара Чараўхіна і газеты “Новы час” ахоўнікам крамы “777” Дзмітрыем Прохаравым з’явіўся прарасійска настроеныневядомы.

35-гадовы мужчына ўвесь час чыніў розныя правакацыі, чапляўся да журналістаў, дэмакратычных актывістаў і праваабаронцы Барыса Бухеля.

-          У нейкі момант я злавіў сябе на думцы, што так больш не можа працягвацца і звярнуўся да прысутнага ў зале суда міліцыянера з просьбай супакоіць неадэкватнага маладога чалавека і вывесці з залы судовага пасяджэння, калі ён і далей працягне свой “тролінг”, - кажа Барыс Бухель.

Адразу пасля заўвагі міліцыі хлопец супакоіўся, аднак і пасля судовага пасяджэння ён працягнуў чапляцца да ўдзельнікаў судовага пасяджэння ўжо на вуліцы.

-          Як патлумачыў гэты хлопец,  пра судовае пасяджэнне ён прачытаў у інтэрнэце і вырашыў папрысутнічаць на ім. Ён абзываў прысутных фашыстамі, казаў, што менавіта такія як мы давялі сітуацыю на Данбасе да такога стану, што Ларыса Геніюш супрацоўнічала з немцамі і г.д. Ніхто не зразумеў, чаго ён хацеў, бо і ахоўніку крамы, які абазваў Віктара Чаравухіна фашыстам, ён таксама не быў знаёмы, - кажа Барыс Бухель.

Тым часам судзя Тацяна Міхайлава не ўбачыла абразы Віктара Чараўхіна ахоўнікам крамы “777” Дзмітрыем Прохаравым, і справа была спынена. Як патлумачыў грамадскі актывіст, абскарджваць пастанову суда ён не збіраецца – не бачыць у гэтым сэнсу і не збіраецца марнаваць свае сілы на змаганне з адным чалавекам. Лепш пра яго дзеянні напішуць у незалежнай газеце “Новы час”,а астатнія з гэтага зробяць высновы.

Нагадаем, што 5-га лістапада 2014 года ў краме “777” на вуліцы Чалюскінцаў на актывіста напаў ахоўнік Дзмітрый Прохараў, які пачаў яго скручваць і пагражаць задушыць за тое, што ён займаецца распаўсюдам фашысцкай газеты. Адметна тое, што на той момант у Віктара Чараухіна пры сабе не было ніякіх газет. Іх ён раздаваў раней, і ахоўнік яго запомніў.

Віктар Чараухін з’яўляецца распаўсюднікам незалежнага выдання доўгі час, мае даверанасць на распаўсюд ад рэдакцыі. Дагэтуль ён неаднаразова распаўсюджваў газету каля крамы “777” і ніхто з ахоўнікаў не меў нічога супраць гэтага. Інцыдэнт адбыўся, калі да працы прыступіў новы ахоўнік. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international