Брэст: забаронены ўсе пікеты супраць фінансавага крызісу і за адстаўку прэзідэнта

2015 2015-01-18T21:57:02+0300 2015-01-18T21:57:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як нагадаў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, актывісты і прыхільнікі партыі падалі 18 заявак на правядзенне пікетаў.

Паводле словаў Вуека, галоўнай мэтай гэтых акцый было патрабаванне адстаўкі кіраўніка дзяржавы, вінаватага, на думку арганізатараў пікетаў, у валютна-фінансавым крызісе ў Беларусі. Падчас запланаваных мерапрыемстваў іх ініцыятары збіраліся таксама інфармаваць грамадскасць пра антыкарупцыйную платформу апазіцыйных сіл і папулярызаваць новы эканамічны курс, распрацаваны АГП.

“Мы мелі намер ладзіць чатыры пікетыў гарадскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў”: абедзьве гэтыя тэрыторыі вызначаны Брэсцкім гарвыканкамам у якасці пляцовак для правядзення падобных мерапрыемстваў, - адзначыў Уладзімір Вуек. - Яшчэ дзесяць пікетаў былі запланаваны ў іншых месцах: у прыватнасці, каля буйных гандлёвых аб'ектаў горада”.

Аднак ладзіць пікеты ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў” мясцовыя ўлады не дазволілі на той падставе, што арганізатары нібыта спазніліся з падачай сваіх заявак. Што тычыцца астатніх пікетаў, дык яны былі забаронены з прычыны правядзення ў нявызначаных для гэтага гарвыканкамам месцах.

“Я лічу, што чыноўнікі проста шукалі фармальныя прычыны дзеля таго, каб прыняць адмоўнае рашэнне наконт пікетаў, бо ўлады баяцца акцый пратэсту і робяць усё, каб у грамадзян не было магчымасці публічна выказвацца аб праблемах, якія хвалююць жыхароў рэгіёну”, - мяркуе актывіст АГП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international