У Брэсце АМАП затрымаў грамадскага актывіста ў тралейбусе

2015 2015-01-16T15:39:24+0300 2015-01-16T15:39:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg

Жонка мяркуе, што гэта можа быць звязана з акцыямі ў падтрымку палітвязняў.

Брэсцкага актывіста Андруся Шарэнду ў тралейбусе затрымалі амапаўцы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Затрыманне адбылося 16 студзеня прыкладна ў 10.45. Малады чалавек паспеў патэлефанаваць дадому і сказаць, што яго вязуць ў Маскоўскі РАУС.

Шарэнда-Панасюк: "Ён сказаў, што яго ў тралейбусе недалёка ад хаты (мікрараён Кавалёўка. — Еўрарадыё) затрымалі. АМАП затрымліваў. Ён штосьці намякнуў, што затрымалі б у кожным разе, то бок нейкая ўстаноўка была яго затрымаць ці яшчэ штосьці".

Зараз сувязь з актывістам адсутнічае. Невядома, што стала прычынай затрымання. Некалькі апошніх месяцаў 16 чысла ў Брэсце праходзілі акцыі салідарнасці з палітзняволенымі. Паліна Шарэнда-Панасюк мяркуе, што затрыманне мужа можа быць звязана з гэтым.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international