У Азербайджане пачаўся суд над праваабаронцам Расулам Джафаравым

2015 2015-01-16T15:12:12+0300 2015-01-16T15:12:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzhafarau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расул Джафараў

Расул Джафараў

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Расула Джафарова пачаўся ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах 15 студзеня.
Як паведамляе «Каўказскі вузел», судовы працэс па справе Джафарова выклікаў павышаную зацікаўленнасць. У ліку тых, хто прыйшоў на пасяджэнне былі актывісты розных НДА, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Азербайджана, а таксама прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых еўрапейскіх краін і місіі ЕС. Зала, разлічаная на 50 месцаў, быў перапоўнена.
На падрыхтоўчым пасяджэнні адвакат Фарыхз Намазлы выступіў з шэрагам хадайніцтваў. Ён прапанаваў спыніць крымінальны пераслед на падставе "неабгрунтаванасці доказаў віны" Джафарава. У выпадку адмовы задавальнення гэтага хадайніцтва абарона прапанавала далучыць да справы дадатковыя "фінансавыя дакументы, якія пацвярджаюць невінаватасць Джафарава".
"Усё абвінавачванне Расула Джафарава неабгрунтавана. Ён, з’яўляясь фізічнай асобай, заключаў грантавыя дамовы, а атрыманыя ім сродкі накіроўваліся на рэалізацыю праектаў. Аднак гэта неабгрунтавана трактуецца як "незаконнае прадпрымальніцтва". З гэтага выцякаюць і ўсе іншыя абвінавачванні. Джафараў з асабістых даходаў плаціў падаткі, і вінаваціць яго ва ўхіленні ад выплаты падаткаў таксама неабгрунтавана. Акрамя таго, некаторыя паступленні на яго рахунак няправільна былі інтэрпрэтаваныя следствам як "даходы". Гаворка ідзе пра сродкі на аплату транспартных выдаткаў на паездкі на міжнародныя мерапрыемствы за мяжой і матэрыяльную дапамогу іншым асобам, у прыватнасці, актывісту Nida Ількіну Рустамзадэ, які адбывае турэмнае пакаранне", - патлумачыў адвакат Намазлы.
Акрамя таго, па словах адваката, прыцягнутыя да справы ў якасці пацярпелых асобы не маюць прэтэнзій да Джафарава.
Намазлы таксама прасіў суд змяніць меру ўтрымання на хатні арышт, дазволіць абвінавачанаму падчас пасяджэння сесці побач з адвакатамі, а таксама хадайнічаў аб правядзенні аўдыё- і відэазапісу суда.
Дзяржабвінаваўца Мубарыз Мірылі выступіў супраць задавальнення ўсіх хадайніцтваў. Пры гэтым ён казаў вельмі ціха, і слухачам у зале яго ледзь было чуваць.
У выніку, суд задаволіў толькі хадайніцтва аб далучэнні да справы дадатковых матэрыялаў, прадстаўленых абаронай. Усе астатнія хадайніцтвы былі адхіленыя. Пры гэтым суддзя адзначыў, што ў ходзе наступнага працэсу хадайніцтвы могуць быць заяўлены паўторна.
Слуханні па сутнасці справы прызначаны на 27 студзеня.


Нагадаем, затрыманы 2 жніўня 2014 года Расул Джафараў быў абвінавачаны ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад падаткаў, злоўжыванні паўнамоцтвамі, падлогу ды прысваенні грошай у буйным памеры. У снежні папярэдняе следства па справе праваабаронцы завяршылася. Джафараў лічыць абвінавачванні неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Джафарава вязнем сумлення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international