viasna on patreon

Баранавічы: адбыўся папярэдні разгляд скаргі па забароне пікета да Дня правоў чалавека

2015 2015-01-15T15:22:14+0300 2015-01-15T15:22:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-sud-piket.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 15 студзеня адбыўся папярэдні разгляд скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Судовае паседжанне вяла суддзя Вольга Апановіч.

Сяргей Гоўша прасіў суд адмяніць як незаконнае і парушаючае правы заяўнікаў рашэнне гарвыканкама. Ён таксама прасіў суд прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама У.В. Захарчука за парушэнне тэрміну адказу на яго заяву. Адказ з выканкаму Сяргей Гоўша атрымаў толькі 9 снежня 2014года, за адзін дзень да плануемага пікета, хаця закон патрабуе, каб такі адказ быў дадзены не пазней чым за 5 дзён. Праваабаронца таксама запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама за невыкананне Пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, у парушэнне якойчыноўнікі незаконна патрабуюць ад заяўнікаў масавага мерапрыемства заключаць дамовы з баранавіцкім гарадскім аддзелам унутраных справаў па ахове грамадскага парадку.

Прадстаўніца гарвыканкама -- начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Святлана Паўловіч не прызнала патрабаванняў Сяргея Гоўшы да гарвыканкама. Яна паведаміла суду, што гарвыканкам забараніў запланаваны пікет на 10 снежня 2014 года законна, бо заяўнікі не ўказалі ў сваёй заяве меры, звязаныя з аховай грамадскага парадку і прыборкай тэрыторыі пасля правядзення пікета.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што заяўнікі заключылі дамову з ЖКГ аб прыборцы тэрыторыі пасля пікету і прыклалі неабходныя дамовы да сваёй заявы. Грамадскі актывіст дадаў суду, што згодна Пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, гарвыканкам абавязаны сам на працягу аднаго дня перадаць пададзеную заяву на масавае мерапрыемства ў праваахоўныя органы для арганізацыі аховы яго ўдзельнікаў.

Найбольшыя спрэчкі паміж заяўнікам і адказнікам вяліся вакол п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэд. рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497), якое, на думку Сяргея Гоўшы, не адпавядае Пастанове Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207. Гэты факт пацвердзіла і сама прадстаўніца Баранавіцкага гарвыканкама Святлана Паўловіч, якая сказала, што хутка з’явіцца новае рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрынемствах у г. Баранавічы, прыведзенае ў адпаведнасць з Пастановай Саўміна.

Суд прызначыў чарговае судовае пасяджэнне на 27 студзеня на 10-й гадзін.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства