Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-01-13T16:13:00+0300 2015-01-28T10:44:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00)у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска: 

“Хроніка пераследу”: падрабязна аб тым, як

выдаўца Ігара Логвінава аштрафавалі на мільярд рублёў;

супрацоўнікі міліцыі сарвалі панк-канцэрт ў мінскім клубе “Піраты”; палівязень Юры Рубцоў заявіў, што адміністрацыя спецкамендатуры спрабуе настроіць іншых асуджаных супраць яго.

“Падзея тыдня”: як тэракт у будынку французскага часопіса Шарлі Эбдо абудзіў ўвагу грамадскасці да праблем свабоды слова, прэсы ды іншых грамадзянскіх правоў і свабод.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: – Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» без тлумачэння прычынаў не працягнулі дамову арэнды памяшкання, якое належыць BelSwiss банку. «ЦЭХ» праіснаваў паўтара года і зараз вымушаны шукаць новае памяшканне. Сваім бачаннем праблемы дзеліцца куратарка творчай майстэрні «Цэх» Юлія Дарашкевіч. 

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі гурта TonqiXod з дэбютнага альбома «Pradmova»

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international