Логвінаў і Міністэрства інфармацыі сустрэнуцца ў судзе 19 студзеня

2015 2015-01-14T14:50:04+0300 2015-01-14T14:50:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logvinau.gif

На наступны панядзелак у Вярхоўным судзе прызначаныя папярэднія слуханні па скарзе прыватнага прадпрыемства “Логвінаў” на адмову Міністэрства інфармацыі ўключыць кнігарню ў рэестр распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі.
Цягам мінулага года кіраўніцтва кнігарні 6 разоў звярталася ў Міністэрства інфармацыі па адпаведную рэгістрацыю, але ўвесь час атрымлівала адмовы.
Менавіта адну з такіх адмоваў і абскарджвае “Логвінаў” ды спадзяецца, што рашэнне Вярхоўнага суда паспрыяе адмене рашэння Эканамічнага суда Мінска пра канфіскацыю амаль мільярда беларускіх рублёў леташняй выручкі.
– Міністэрства інфармацыі адмаўляла нам у рэгістрацыі па абсалютна надуманых прычынах. Мы лічым, што чыноўнікі рабілі гэта наўмысна і парушалі заканадаўства. Менавіта гэта мы пастараемся давесці праз Вярхоўны суд, – распавёў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Ігар Логвінаў.
Прадпрымальнік лічыць, што адмовы Мінінфармацыі, а потым і ініцыяваная чыноўнікамі падатковая праверка з’яўляюцца часткай плана па знішчэнні кнігарні. Падставай для апалы, на думку Ігара Логвінава, магло стаць выданне альбома “Прэс-фота Беларусі 2011”, які амаль праз два гады пасля выхаду прызналі экстрэмісцкім.
Нагадаем, што рэгістрацыя распаўсюднікаў друкаваных выданняў была ўведзеная ў Беларусі з 2014 года.
Слуханні 19 студзеня прызначаныя на 10.00 у будынку на вуліцы Валадарскага, 8.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international