viasna on patreon

Мікалай Статкевіч этапаваны ў шклоўскую калонію №17

2015 2015-01-14T08:57:59+0300 2015-01-14T08:57:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-adamovich.jpg
Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч. Фота Радыё Свабода.

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч. Фота Радыё Свабода.

Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч этапаваны 12 студзеня з магілёўскай турмы №4 у калонію №17 у горадзе Шклове. Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч.

Па словах Марыны Адамовіч, на працягу бліжэйшых дзён яна спадзяецца атрымаць афіцыйнае паведамленне аб этапаванні:

- Таксама спадзяюся, што гэтыя змены прывядуць да лепшага.

 Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі ужо больш 4 гадоў. Ён быў арыштаваны пры разгоне „Плошчы 2010″ – дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках крымінальнага кодэкса да 6 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцнега рэжыму.

Палітыку было прапанавана напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, аднак ён адмовіўся гэта зрабіць.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч спадзяецца, што перавод у калонію дасць магчымасць зняволенаму, як яна кажа, падыхаць хаця крышку свежым паветрам. Апошнія тры гады Мікола Статкевіч правёў у закрытай турме.

- Калонія ў параўнанні з турмой – гэта значна больш свабоды перамяшчэнні, вязні могуць перамяшчацца па гэтай закрытай тэрыторыі, можна бачыць сонца, можна бачыць зямлю, траву. Гэта таксама іншыя мажлівасці па спатканнях, па перадачах, па нейкай матэрыяльнай падтрымцы вязня. У калоніі можна зрабіць жыццё невыносным і абмежаваць спатканні, перадачы і ўсё астатняе, але па закону пры тым рэжыме ўтрымання, на які ён мусіць быць пераведзены, там ёсць мажлівасць і доўгатэрміновых спатканняў.

У траўні 2011 году суд Ленінскага раёну Менску прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году.

Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Яму не раз прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства