Вынесена рашэнне па справе Алены Танкачовай: скаргу пакінуць без задавальнення

2015 2015-01-13T17:49:48+0300 2015-01-15T14:39:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tonkacheva_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова пасля вынясення рашэння па скарзе

Алена Танкачова пасля вынясення рашэння па скарзе

13 студзеня ў 14.30 працягнуўся разгляд справы Алены Танкачовай па скарзе на рашэнне АГІМ пра яе высылку з Беларусі.
На паседжянні прысутнічала заяўнік, прадстаўнік зацікаўленнай асобы Рудышкіна. Прадстаўнік заяўніка адсутнічала па прычыне пагаршэння стану здароўя.
Праз 5 хвілін ад пачатку паседжання суддзя Наталля Петух выйшла з залі для прыняцця рашэння. У судзе быў аб'яўлены перапынак да 15.15.
Ў 15.30 суддзя вярнулася ў залю і зачытала судовую пастанову:
"Паслухаўшы заяўніка, яго прадстаўніка і прадстаўнікоў зацікаўленный асобы, сведкаў, азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, суд лічыць заяўленыя Танкачовай патрабаванні не паглягаючымі задавальненню. З улікам небяспечнасці і абставінаў здзейсненных Танкачовай адміністрацыйных правапарушэнняў, дадзеных яе асобы, хадатайніцтв юрыдычных і фізічных асобоў, накіраваных у кампетэнтныя органы, суд прыходзіць да высноў аб абгрунтаваннасці прынятага рашэння - забароне на ўезд у Рэспубліку Беларусь тэрмінам на тры гады".
Сама Алена Танкачова падчас прачытання пастановы адсутнічала, таму што адчула вялікае хваляванне, псіхалагічнае напружанне і магла б не стрымаць эмоцыі. Пазней яна выказала сваю кропку гледжання на рашэнне:
"Я са свайго боку думаю, што добрасумленна падыйшла да падрыхтоўкі і працы ў судовым працэсе. Намі былі прадстаўлены ў дастатковым аб'еме доказы, як пісьмовыя, так і сведкаў, і я думаю, што гэта павінна было паўздзейнічаць на рашэнне суда, як мінімум у частцы перагляду тэрмінаў высылкі. Але суд не пайшоў па гэтаму шляху. Згодна заканадаўства суд мае права на сваю ацэнку і сваё меркаванне, менавіта так я зараз адношуся да гэтага. Планую рабіць касацыйнае абскарджванне дадзенага рашэння".
Таксама яна заўважыла, калі ў гэтым судовым працэсе яны з прадстаўніком змаглі б адстаяць сваю пазіцыю, то беларускім уладам прышлося б пераглядаць як мінімум большую частку ўжо раней вынесеных пастаноў аб высылцы іншых людзей. Такім чынам, быў бы створаны прэцэдэнт практыкі правапрымянення і гэта б паставіла органы ўнутраных спраў у цяжкае становішча.
Алена выказалася, што праз тры гады яе абавязкова можна будзе пабачыць зноў у краіне, яна збіраецца назапасіць сілаў, ідэй, планаў і вернецца, каб зноў гаварыць пра права і дэмакратыю ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэпартажы з першагадругога і трэцяга дня судовага паседжання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international