Штраф і суткі ўдзельнікам панк-канцэрта ў “Піратах”

2015 2015-01-12T17:51:25+0300 2015-01-12T21:54:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddzee.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 студзеня ў суддзе Ленінскага раёна адбылося слуханне трох спраў над удзельнікамі панк-канцэрту ў клубе “Піраты”, які быў сарваны АМАПам ў мінулую суботу.

Усе справы разглядаліся суддзёй суда Ленінскага раёна Камушкіным А. Прысутных слухачоў у залю паседжання ніхто не запрасіў, таму толькі некаторыя найбольш актыўныя змаглі трапіць на разгляд, пры чым ужо пасля таго, як сам суддзя сядзеў у крэсле. Запытаўшыся ў слухачоў, хто і чаму дазволіў ім увайсці, ён усё ж не выдаліў прысутных з залі.

Разгляд трох спраў адбыўся за 20 хвілін, пры гэтым суддзя нават не выходзіў для прыняцця рашэння. Па выніку, не гледзячы на стратэгічнае прызнанне ўсімі абвінавачванымі сваёй віны, адна затрыманая была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь, двум другім затрыманым суддзя прызначыў адміністрацыйны арышт па 10 сутак.

Варта адзначыць, што сёння затрыманыя былі прыцягнутыя да адказнасці па адным артыкуле 17.1. “Дробнае хуліганства”. Два іншых пратакола, складзеных на двух затрыманых па арт. 17.11 “Выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”, былі адпраўлены на дапрацоўку ў РУУС. Відавочна, судовыя паседжанні па ім будуць адбывацца пазней.

Акрамя таго, былі парушэнні працэсуальных норм. Так, на адной са спраў з удзелам адваката, суддзя перад вынясеннем рашэння нават не прапанаваў абаронцы задаць пытанні ці заявіць хадатайствы, на што апошні звярнуў увагу і папрасіў зазначыць гэта ў пратаколе. Таксама можна зазначыць непрапарцыйнасць пакарання, улічваючы, што затрыманыя прызналі сваю віну цалкам і былі гатовыя аплаціць штрафы ў кароткі тэрмін. Плануецца падача скаргаў у вышэйстаячыя органы. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international