Бабруйск: Расісцкія графіці ў парку прыбралі (фота)

2015 2015-01-12T15:07:26+0300 2015-01-12T15:07:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-naci-finish.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Надпіс "будь белым 88", які некалькі месяцаў знаходзіўся на трансфарматарнай будцы ў парку, нарэшце прыбралі.

Графіці змылі з будынка літаральна праз некалькі дзён пасля публікацыі фотаздымкаў на сайце Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Нагадаем, у бабруйскім гарадскім парку культуры і адпачынку доўгі час можна бачыць надпіс "будь белым 88" на трансфарматарнай будцы. Праз дарожку невядомыя "адзначыліся" і на дрэве, якое расце каля лавы. На ім напісана "14/88" -- гэтыя лічбы - кодавы лозунг неанацыстаў.

Расісцкія надпісы знаходзяіліся тут ужо некалькі месяцаў. Парк карыстаецца папулярнасцю як у мясцовых жыхароў, так і ў гасцей горада. Тут праходзяць рознага кшталту забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку калядна-навагоднія, якія збіраюць багата гледачоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international