Калектыў Наваполацкага Гісторыка-культурніцкага клюбу “Княжыч” зьвяртаецца па дапамогу

2002 2002-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/103.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дашкевіч у засьценках КДБ

Дашкевіч у засьценках КДБ

Шостага верасьня 2002 г. Дырэктар Наваполацкага Цэнтра Рамёстваў і Нацыянальнай Культуры (далей ЦРіНК) Сухаржэўскі А. В. сваёй пастановай ад 28 жніўня 2002 г. выгнаў з Наваполацкага ЦРіНК гісторыка-культурны клуб “Княжыч”.
Справа ў тым, што ГКК “Княжыч”, які існуе ужо 7 год, адмовіўся ўдзельнічаць у рэспубліканскім сьвяце работнікаў сяла “Дажынкі 2002” (г. Полацак) у сувязі з тым, што ГКК “Княжыч” яшчэ раней быў запрошаны да ўдзелу ў фэстывлі сярэднявечнай культуры “Заслаўскі Набат 2002”, які адбываўся ў той жа час, што і “Дажынкі 2002”. Але адміністрацыяй Наваполацкага ЦРіНК, у асобе дырэктара Сухаржэўскага А. В., ва ўльтыматыўным парадку было загадана адмовіцца ад удзелу ў фэстывалі “Заслаўскі Набат 2002” і выступаць на “Дажынках”. У выпадку адмовы спадар Сухаржэўскі пагражаў выгнаць ГКК “Княжыч”. 6 жніўня, клюб пазбавіўся памяшканьня з памяшкання ў ЦріНК, што займаў на працягу апошніх 2 гадоў.
Гісторыка-культурны клуб “Княжыч” быў заснаваны ў кастрычніку 1995 г. групай выкладчыкаў і студэнтаў Полацкага Дзяржаўнага Універсітэта. На працягу ўсёй сваёй дзейнасці працаваў з моладдзю і студэнтамі гг. Полацка і Наваполацка, займаўся рэканструкцыяй і адраджэннем традыцыйнай Беларускай культуры: Паазерскага фальклёру, народных танцаў, а таксама старажытных абрадаў. ГКК “Княжыч” шматразова ладзіў традыцыйнае архаічнае Купалле, Каляды, Гуканне Вясны, Жаніцьбу Цярэшкі. У мінулым годзе “Княжыч” праводзіў фальклёрныя майстар-класы для польскіх фальклярыстаў, зладзіў супольны канцэрт з польскімі гуртамі “OVO” i “Percival Schuttenbach” (г. Уроцлаў). На працягу 2001-2002 гг. ГКК “Княжыч” двойчы ўдзельнічаў ва Уроцлаўскім фэстывалі “Купальская ноч 2001-2002”, таксама быў запісаны супольны музычны альбом з гуртом “Percival Schuttenbach”.
Мы, чальцы “Княжычу”, абураныя падобнымі адносінамі да нашай арганізацыі, тым больш, улічваючы, што за 2001-2002 гг. Намі было зладжана зладзіў больш за 30 імпрэзаў, канцэртаў, рэканструкцыяў абрадаў. На дадзены момант клуб налічвае 25 чальцоў, якім проста няма дзе збірацца. Мы шчыра спадзяемся на Вашу падтрымку.
З павагай: ГКК “Княжыч”
Наваполацак
06.09.2002

Надмагільны помнік Максіму Багдановічу ў Ялце

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international