Выселеныя магіляўчане наўзамен кватэр атрымалі інтэрнаты

2015 2015-01-08T19:32:20+0300 2015-01-09T12:33:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internatt.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя будаўнічага трэста №12 пагражае зрабіць гэта праз суд. 6 студзеня жыхары выселенага дома накіравалі пісьмовае ўведамленне на адрас трэста, што яны адмаўляюцца заключаць тэрміновыя дамовы на пражыванне ў інтэрнаце тэрмінам на 5 год.  

Прычыну адмовы 11 выселеных на пачатку 2014 года грамадзян матывуюць тым, што яны рыхтуюць скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Ленінскага раённага суда, які адмовіўся разглядаць справу аб высяленні іх з дома і непрадастаўленні ім кватэр, эквівалентных тым, з якіх іх выселілі.  Таксама грамадзяне адзначаюць, што ідзе разгляд скаргаў у іншых дзяржаўных інстанцыях.

Юрыстка незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Алена Барысава адзначае, што прымушэнне заключэння тэрміновай дамовы на пражыванне з’яўляецца парушэннем заканадаўства:

-       У людзей на руках ордэры на кватэры, якія яны атрымлівалі на пражыванне ў д.59 па вуліцы Ленінскай шмат дзесяцігоддзяў таму. Замест таго, каб даць ім новыя кватэры не меншай плошчы, як гэта прадугледжана артыкулам 88 Жыллёвага кодэкса іх перасялілі ў інтэрнаты, дзе кожнай сям’і далі пакоі з улікам 6 метраў квадратных на аднаго чалавека. У людзей шок. Акрамя таго падчас перапіскі з чыноўнікамі высветлілася, што дом, у якім яны жылі, без іх ведама перавялі ў статус інтэрната. Гэта таксама яўнае парушэнне заканадаўства.

Трэба адзначыць, што дом 59 па вуліцы Ленінскай напачатку мінулага год быў прызнаны аварыйным. Людзей з яго выселілі, але дом працягвае стаяць дагэтуль. Яго лёс не вызначаны. Зараз яго аблюбавалі жыхары без вызначанага месца жыхарства і дом паступова прыходзіць у занядбаны стан – шыбы пабітыя, падлога ўзарваная, дзверы вынесеныя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international