Брэст: пачалася падрыхтоўка актывістаў, што маюць намер быць назіральнікамі падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

2015 2015-01-08T18:38:06+0300 2015-07-20T20:56:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што выбары прэзідэнта ў Беларусі павінны прайсці не пазней за лістапад 2015 года, арганізацыйная праца сярод тых, хто збіраецца браць удзел у гэтай кампаніі ў якасці назіральнікаў, ужо стартавала.

Паводле брэсцкіх прадстаўнікаў кааліцыі “Талака”, якая аб’ядноўвае сябраў шэрагу палітычных партый і грамадскіх арганізацый, зараз ідзе фармаванне каманды трэнераў і саміх назіральнікаў. Агулам у паўднёва-заходнім рэгіёне Беларусі ў асноўны дзень галасавання плануецца задзейнічаць каля сотні актывістаў, а некаторыя з іх будуць назіраць і за хадой датэрміновага галасавання на выбарчых участках.

Пры гэтым прадстаўнікі кааліцыі кажуць, што ў іх мала спадзяванняў на тое, што выбары пройдуць адкрыта, празрыста і ў адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі, аднак праца назіральнікаў дазваляе збіраць факты і адсочваць механізм фальсіфікацый народнага волевыяўлення на ўзроўні ўчастковых выбарчых камісій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international