Баранавіцкі праваабаронца падаў скаргу на незаконныя дзеянні суда па справе Дзмітрыя Палойкі

2015 2015-01-08T18:09:34+0300 2015-01-08T18:09:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/goush-siargej-barr.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда на незаконныя дзеянні Баранавіцкага гарадскога суда. Праваабаронца адзначае, што з прэсы ён даведаўся, што яго сябар Дзмітрый Палойка, які вярнуўся з Украіны ў Баранавічы, арыштаваны і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГАУС. Каб даведацца пра падрабязнасці гэтай справы і аказаць неабходную юрыдычную дапамогу, ён заключыў дамову з адвакатам Пятровічам Карнеем. У гэты ж дзень, адзначае Сяргей Гоўша, адвакат напісаў заяву для допуск да справы Палойкі, якую падпісаў намеснік старшыні суда Петрыў В.А. Аднак у канцылярыі суда па адміністрацыйных справах яму заявілі, што такой справы Палойкі Д. Ю. у іх няма ў наяўнасці.

Праваабаронца з адвакатам паехалі ў ізалятар часовага ўтрымання ГАУС, дзе адвакат сустрэўся з Дзмітрыем Палойкам, які паведаміў, што суд над ім адбыўся 11 снежня, судзіў яго сам старшыня суда Мікалай Кміта і што пастанову суда яму на рукі не выдавалі. Пра гэта Сяргей Гоўша напісаў 22 снежня ў кнізе скаргаў суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы і спадзяваўся, што суд аб’ектыўна разбярэцца, зробіць высновы надалей, пакарае парушальнікаў заканадаўства. Але в.а. старшыні суда суддзя Васіль Петрыў адказаў на скаргу праваабаронцы зусім не па сутнасці праблемы. У сваёй адпісцы, адзначае Гоўша, яму нахабна патлумачылі, што наогул ніхто ў суд не звяртаўся, заявы да іх ад адваката не паступала.Праваабаронца абураецца непраўдзівымі звесткамі, паколькі намеснік старшыні суда, які сам падпісваў заяву адвакату да допуску да справы, цяпер заяўляе процілеглае, выгароджваючы свайго начальніка.

У скарзе да старшыні аблсуда Сяргей Гоўша выказаў меркаванне, што, магчыма, старшыня гарадскога суда Мікалай Кміта, сышоўшы пасля суда над Палойкам Дзмітрыем у адпачынак, не перадаў гэтую справу ў канцылярыю па адміністрацыйных справах. Адпаведна, там і не ведалі нічога і не маглі ведаць пра яе, пра што і было імі паведамлена адвакату Пятровічу Карнею.

Сяргей Гоўша просіць старшыню абласнога суда правесці разбіральніцтва па гэтай справе і вызначыць прычыны пакрывання парушэння закону судом Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы намеснікам старшыні суда Петрывам В.А. і прыцягнуць вінаватых да адпаведнай закону адказнасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international