У Магілёве будуць судзіць ахоўніка крамы “777”, які перашкаджаў распаўсюду газеты “Новы час”

2015 2015-01-06T22:08:54+0300 2015-01-06T22:08:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddzee.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд прызначаны на 10-00 у чацвер 8-га студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва. Пра гэта паведаміў магілёўскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ (КХП-БНФ) Віктар Чарабухін.

Актывіст адзначае, што ўжо даволі доўгі час з’яўляецца распаўсюднікам незалежнага выдання ў Магілёве, мае на гэта адпаведную даверанасць. У краме “777” ён таксама пакідаў ахоўнікам газету, але 5-га лістапада 2014 года ён непаразумеўся з новым ахоўнікам, які проста выпхаў яго з крамы і прыгразіў, што калі яшчэ раз убачыць яго каля крамы з газетамі, то задушыць яго.

-          Гэта быў новы ахоўнік. Ён назваў газету “Новы час” фашысцкай, а мяне БНФаўцам. Схапіў мяне, пачаў душыць. У мяне былі дробныя ссадзіны, - кажа Віктар Чарабухін.

8-га лістапада актывіст КХП-БНФ выклікаў участковага, якому распавёў пра інцыдэнт і напісаў адпаведную заяву ў міліцыю. Па выніках апытання ахоўніка крамы інцыдэнт, які меў месца, пацвердзіўся. На ахоўніка склалі пратакол. Ахоўніка крамы “777”, якая размешчана па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве цяпер абвінавачваюць па трох артыкулах, сярод якіх “Хуліганства” і “Абраза”. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international