viasna on patreon

Палітвязень Юры Рубцоў чакае ў Купліне працы

2015 2015-01-04T09:48:26+0300 2015-01-04T09:48:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Палітвязень Юры Рубцоў, які адбывае свой тэрмін у спецкамендатуры №7 у Купліне, што на Пружаншчыне, чакае працы. Яму яе павінны знайсці супрацоўнікі камендатуры. Але пошукі зацягнуліся, магчыма, таму, што працы для яго з сярэднім заробкам у 600 даляраў на Пружаншчыне  знайсці нялёгка, лічыць палітзняволены Юры Рубцоў:

- Яны запыталі: „Які заробак хочаце?” Як запісана ў Канстытуцыі, каб была годная, у кожным выпадку не меншая, чым сярэдняя па краіне – 600 даляраў. Яны: „600 даляраў мы не атрымліваем”. Я кажу: „Прабачце, Лукашэнка сказаў, што ўсе атрымліваюць па 600 даляраў, дык каму я павінен больш верыць, вам ці Лукашэнку?” Тут яны ўжо сказаць нічога не могуць, на Лукашэнку ж не будуць казаць, што Лукашэнка падманвае.

У кастрычніку 2014 года Юры Рубцоў быў асуджаны суддзёй Наталляй Вайцэховіч у судзе Цэнтральнага раёна Менска да 2,5 гадоў „хіміі”. Год быў скарочаны па амністыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства