Баранавічы: праваабаронца абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека

2015 2015-01-02T09:12:18+0300 2015-01-02T09:12:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша падаў скаргу ў гарадскі суд на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны 66-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У скарзе адзначаецца, што з адказу гарвыканкама незразумела, што ж канкрэтна парушана заяўнікамі. Сяргей Гоўша таксама ўказвае, што акрамя закона і рашэння гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах чыноўнікі павінны кіравацца і Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, якая абавязвае выканаўчую ўладу на працягу аднаго дня перадаць пададзеную заяву на масавае мерапрыемства ў праваахоўныя органы для арганізацыі аховы яго ўдзельнікаў. Праваабаронца лічыць, што замест таго, каб прывесці сваё рашэнне аб масавых мерапрыемствах у Баранавічах у адпаведнасць з пастановаю Саўміна, мясцовыя чыноўнікі незаконна патрабуюць ад заяўнікаў пікетаў і сходаў заключэння дамовы з міліцыяй. І на падставе таго, што такой дамовы заяўнікі пікета не прадставілі разам з заяваю, ім не даецца дазвол на яго правядзенне.

Сяргей Гоўша просіць суд адмяніць як незаконнае і парушаючае правы заяўнікаў рашэнне гарвыканкама аб забароне пікета, прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама У.В.Захарчука за парушэнне тэрміну адказу на заяву арганізатараў масавага мерапрыемства, а таксама прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама, адказных за выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2012г. № 207.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international