Бярозаўскія праваабаронцы наведалі палітвязня Юрыя Рубцова

2015 2015-01-01T11:18:48+0300 2015-01-01T11:18:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

З 22 снежня гамельчанін Юрый Рубцоў, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі (пасля ўжывання амністыі), знаходзіцца ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Тут раней адбываў 3-гадовы тэрмін сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец.

Паводле Юрыя Рубцова, зараз ён у статусе беспрацоўнага асуджанага. Пакуль працы, за якую Рубцоў хоча заробак у 600 долараў (сярэдні па Беларусі, як не раз гаварыў Аляксандр Лукашэнка), яму не прапанавалі.

Праваабаронцы і актывісты павіншавалі Юрыя Рубцова і прывезлі прадуктовую перадачу. Наведнікі пажадалі палітвязню хутчэйшага вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international